Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  4. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  14. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
Читать по-русски


На падыходзе да галоўнай плошчы мангольскай сталіцы Улан-Батара 3 чэрвеня затрымалі чатырох актывістаў руху «Не вайне», якія збіраліся правесці акцыю з патрабаваннем выправадзіць Аляксандра Лукашэнку, які прыбыў у краіну з афіцыйным візітам, паведаміла мясцовае выданне News.mn.

Александр Лукашенко и президент Монголии Ухнаагийн Хурэлсуха. 3 июня 2024 года, Улан-Батор. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух. 3 чэрвеня 2024 года, Улан-Батар. Фота: president.gov.by

Актывісты лічаць беларускага палітыка «ваенным злачынцам і суўдзельнікам Уладзіміра Пуціна», які развязаў вайну супраць Украіны.

«Гэты чалавек мусіць быць неадкладна выправаджаны з тэрыторыі Манголіі. Прымаючы злачынца ў сваёй краіне, манголы самі падвяргаюцца рызыцы міжнародных санкцый.

Замест гэтага паліцыя затрымлівае грамадзян дэмакратычнай Манголіі за выказванне ўласнага меркавання, а прэзідэнт на найвышэйшым узроўні прымае кіраўніка Беларусі, забяспечваючы яго аховай замест арышту», — паведамілі мангольскія актывісты.

Затрыманых даставілі ў аддзяленне паліцыі, нейкі час пратрымалі там, «павадзілі па кабінетах» і адпусцілі, не тлумачачы прычын затрымання.

Візіт Лукашэнкі ў Манголію прадоўжыцца да 4 чэрвеня.

Чытайце таксама