Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  14. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


У выпадку прамога ваеннага сутыкнення з NATO ў беларускай арміі мала шанцаў перамагчы праціўніка на полі бою. Пра гэта падчас Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

Александр Лукашенко на ВНС. 25 апреля 2024 года. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка на УНС. 25 красавіка 2024 года. Скрыншот трансляцыі

Значную частку свайго выступу на другім паседжанні УНС Аляксандр Лукашэнка прысвяціў пералічэнню вайсковых сіл і сродкаў NATO, якія размешчаныя ў Еўропе.

— Слухаючы сёння мой выступ, пералічэнні ўзброеных сіл, узбраенняў, якія паступаюць у арміі нашых суседніх краін, асабліва Польшчы і краін Балтыі (ды і Германіі — яны ж недалёка з намі), у вас можа ўзнікнуць пытанне: «А як ваяваць з імі?» — адзначыў Лукашэнка.

Палітык падкрэсліў, што «недружалюбныя» афіцыйнаму Мінску краіны «ўзброеныя да зубоў», колькасць узброеных сіл у іх «надмерная», размешчаныя яны «вельмі нязручна для нас: паўночны захад, захад, ды і на поўдні ў нас праблем дастаткова».

— Як ваяваць?! Мы і да размяшчэння [расійскай тактычнай] ядзернай зброі ў Беларусі арыентаваліся на тое, каб нанесці ім непрымальную шкоду. Каб яны разумелі, што мы можам ударыць так, што для іх гэта будзе непрымальна. Але не варта ставіць лоб у лоб і страляць адно ў аднаго. Мы выдатна разумеем, што гэта будзе вельмі цяжка, практычна немагчыма. Таму ў нас у ранейшых вайсковых дакументах былі прадугледжаныя факты і фактары нанясення непрымальнай шкоды, — сказаў Лукашэнка.

Міністр абароны Віктар Хрэнін дадаў, што пасля размяшчэння ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі «ў нас ёсць поўны арсенал, каб нанесці непрымальную шкоду патэнцыйнаму агрэсару».

Нагадаем, 25 траўня 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія акрэсліваюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік расійскага вайсковага ведамства Сяргей Шайгу тады ўдакладніў, што Расія, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яе рэспубліцы, кантроль над ёю і рашэнне пра выкарыстанне застаецца за Масквой.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што расійскай ТЯЗ, якую размяшчаюць у Беларусі, кіраваць будзе Беларусь.

«Усё будзе па законе і па правілах. Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут», — сказаў Лукашэнка ў сваім пасланні беларускаму народу 31 сакавіка.

Зрэшты, гэтую ягоную заяву хутка абверглі ў Крамлі. Пазней і сам Лукашэнка прызнаў, што для выкарыстання размешчанай у Беларусі ТЯЗ яму трэба будзе стэлефанавацца з Пуціным.

Чытайце таксама