Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  9. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  10. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


У Крыме плануюць наладзіць чыгуначныя зносіны з Беларуссю. У гэтым плане ўжо ёсць напрацоўкі, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на пастаяннага прадстаўніка Крыма пры прэзідэнце Расіі Георгія Мурадава.

Российские военнослужащие занимают позиции у здания регионального парламента в городе Симферополь, Украина, 1 марта 2014 года. Фото: Reuters
Расійскія вайскоўцы займаюць пазіцыі ля будынка рэгіянальнага парламента ў горадзе Сімферопаль, Украіна, 1 сакавіка 2014 года. Фота: Reuters

Паводле яго словаў, пра запуск цягнікоў у Беларусь размовы ідуць ужо два гады. Мурадаў адзначыў, што ўжо да пачатку турыстычнага сезона плануецца арганізаваць спецыяльныя вагоны ў цягніках, якія ідуць з Беларусі ў Расію. Пасля ўезду ў краіну іх будуць перачэпліваць на цягнікі, якія ідуць на паўвостраў.

Ён адзначыў, што Крым зацікаўлены ў павелічэнні турпатоку з Беларусі. Таксама ўлады анексаванага ўкраінскага паўвострава разглядаюць магчымасць у будучыні адкрыцця непасрэдных авія- і паўнавартасных чыгуначных зносін.

Нагадаем, афіцыйна Беларусь не прызнавала Крым расійскім. Але Аляксандр Лукашэнка 30 лістапада 2021 года заявіў, што лічыць Крым расійскай тэрыторыяй «дэ-юрэ» і «дэ-факта». На ягоную думку, ён мае права на наведванне Крыма, «пад чыім бы ён там пратэктаратам, кіраўніцтвам і чый бы ні быў Крым».