Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ўвёў змены што да правядзення рэкламных гульняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба палітыка. Сярод іншага ён увёў забарону на выдачу выйгрышаў пераможцам рэкламнай гульні і іх спадчыннікам, якіх уключылі ў пералік арганізацый і фізічных асоб, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Нагадаем, такі спіс у Беларусі вядзе КДБ.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка ўвёў забарону на рэкламу такіх гульняў да апублікавання арганізатарам у друкаваным СМІ правілаў правядзення. Удзельнічаць у рэкламнай гульні будзе забаронена тым, хто займае кіраўнічыя пасады ў арганізацыях, што ўдзельнічаюць у фармаванні прызавога фонду.

Таксама арганізатараў абавяжуць падчас правядзення рэкламнай гульні ў інтэрнэце выкарыстоўваць толькі афіцыйна зарэгістраваныя ў Беларусі інтэрнэт-рэсурсы.

Тэрмін дзяржрэгістрацыі рэкламнай гульні скарацілі з 15 да 10 дзён. Таксама ўвялі спрошчаны парадак правядзення рэкламных гульняў, прызавы фонд якіх не перавышае 40 базавых велічынь (на сёння гэта 1600 рублёў).

Таксама ўдакладнілі патрабаванні да правіл правядзення рэкламнай гульні, справаздачы пра яе, паведамлення ўдзельнікам гульні пра розыгрыш (у выпадку выкарыстання падчас правядзення розыгрышу спіса яе ўдзельнікаў), публікацыі вынікаў, выдачы выйгрышаў.

Як паведамляецца, змены ўводзяць для «абароны правоў удзельнікаў рэкламных гульняў і развіцця такіх гульняў». Таксама чыноўнікі хочуць удасканаліць прававое рэгуляванне рэкламнай сферы з улікам наяўнай практыкі і развіцця інтэрнэт-тэхналогій.

«Указ скіраваны на залучэнне ў арганізацыю рэкламных гульняў малога і сярэдняга бізнесу, павышэнне іміджу беларускіх суб’ектаў гаспадарання і папулярызацыю айчыннай прадукцыі», — паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама