Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


"Белорусы и рынок"

У топ-100 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі, складзеным сёлета сайтам «Беларусы і рынак», змена лідара. Віктара Кіслага, які жыве на Кіпры, з першага радка ссунуў грамадзянін Беларусі, які некалькі гадоў таму асеў у Расіі — Аляксандр Луцэнка.

Александр Луценко. Фото: belmarket.by
Аляксандр Луцэнка. Фота: belmarket.by

Уладальнік Групы кампаній «Содружество» з’яўляўся ў некалькіх папярэдніх версіях топ-100, а яго лідарства ў цяперашнім моманце — адлюстраванне новай структуры беларускага бізнесу.

Хто лідар

Выпускнік Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча Аляксандр Луцэнка і яго жонка Наталля заснавалі свой бізнес па гандлі кармамі ў 1994 годзе ў Беларусі. Да канца 1990-х кампанія «Содружество» ў сваёй галіне зрабілася найбуйнейшай у рэгіёне.

Але бізнесовец не спыніўся на гэтым і інвеставаў прыбытак у вытворчасць, стварыўшы базу ў Калінінградскай вобласці. Група кампаній «Содружество» адной з першых у былым СССР разгледзела патэнцыял соі, засяродзіўшы галоўную ўвагу на яе перапрацоўцы і атрыманні кармавых прадуктаў. З пачатку 2000-х Аляксандр Луцэнка скупляў актывы ў Еўропе і Лацінскай Амерыцы, маштабаваўшы свой бізнес да міжнароднага ўзроўню.

У канцы 2010-х ён вярнуўся на рынак Беларусі, пабудаваўшы буйны перапрацоўчы комплекс у Смаргоні і інвеставаўшы некалькі мільёнаў даляраў ва ўласны парк вагонаў на мясцовай чыгунцы. У канцы 2023 года з’явілася інфармацыя, што «Содружество» разглядае магчымасць пераносу ў Беларусь часткі магутнасці з Калінінградскай вобласці.

Бізнес Аляксандра Луцэнкі ні ў Расіі, ні ў Беларусі амаль не закранулі міжнародныя санкцыі. Ён запусціў завод у Курскай вобласці і працягвае рэалізоўваць шэраг іншых праектаў у Расіі, уключаючы будаўніцтва збожжавага тэрмінала ва Усць-Лузе.

Хто яшчэ

З тых бізнесоўцаў, якія найбольш прыкметна прыраслі ў рэйтынгу, вылучым братоў Уладзіміра і Максіма Стаецкіх. Іх кампанія E100 International Trade — найбуйнейшы бізнес беларусаў у Польшчы, які з году ў год расце.

Таксама істотна палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу дыстрыб’ютар БелАЗаў Віктар Кулуеў, фармацэўт Іван Лагавы і суўладальніца Mark Formelle Святлана Сіпарава. Апошняя, як і Аляксандр Луцэнка, прадстаўляе сямейны бізнес — у яе паказчыках улічаная доля мужа Андрэя Серыкава.

Яркія навічкі — гэта, перш за ўсё, уладальнікі найбуйнейшага дыстрыб’ютара аўтазапчастак на постсавецкай прасторы Armtek, браты Вадзім і Алег Грынкевічы, заснавальнікі аднаго з найбуйнейшых сусветных распрацоўшчыкаў софту для iGaming Іван Монцік і Дзмітрый Яйкоў, а таксама беларускія «ірландцы» Канстанцін Чарныш і Дзмітрый Высоцкі, якія ўвайшлі ў топ-100 дзякуючы ўгодзе з Publicis, і акумулятаршчыкі Віктар Лемяшэўскі і Аляксандр Папок, якія вярнуліся ў рэйтынг.

З тых, хто страціў у капітале, але застаўся ў топ-100, «Беларусы і рынак» адзначыла занятага шлюбаразводным працэсам Сяргея Гвардзейцава і акцыянераў шведскай Embracer Group Мацвея Цімашэнку, Пятра Скаромнага і Алега Грушэвіча, якія страцілі значныя сумы праз абвал каштоўных папер.

Якія трэнды

З’яўленне на першым месцы топ-100 бізнесоўца з беларускім пашпартам, які, аднак, жыве ў Расіі, адлюстроўвае некалькі тэндэнцый у развіцці беларускага бізнесу ў апошнія два-тры гады.

Першая з іх — гэта тое, расслаенне ў цяперашнім моманце гэтай сацыяльнай групы: на тую, якая праз заходнія санкцыі або ўласныя інтарэсы ўсё больш завязваецца на рынак Беларусі і Расіі, і на тую, якая адрэзалася або адразаецца ад яго.

Другая тэндэнцыя — рост у топ-100 колькасці бізнесоўцаў, якія інтэграваныя ў расійскі рынак. Фактычна гэта ўсе яго ўдзельнікі з асабістымі лакацыямі ў Беларусі і Расіі.

Павелічэнне гэтай долі — гэта, па-першае, вынік росту эканомікі Расіі і заняцце нішаў, якія вызваліліся праз адыход заходніх бізнесаў. У пераважнай большасці беларускіх бізнесаў (па выніках асабліва 2022 года) адбыўся істотны рост як па выручцы, так і па прыбытку. У 80% з іх гэтыя паказчыкі ў даляравым эквіваленце павялічыліся больш чым у 2 разы.

Па-другое, адбіваюцца санкцыі, якія для многіх бізнесаў, прынамсі, афіцыйна, закрылі доступ на рынкі «недружалюбных краін». І ў якасці альтэрнатывы яны пераносяць аперацыі ў Расію і іншыя альтэрнатыўныя рэгіёны.

Асобная ад «расійскага пытання» тэндэнцыя — гэта нязначная колькасць новых маладых бізнесоўцаў у рэйтынгу. Фактычна ў яго версіі за 2023 год іх толькі чатыры — уладальнікі холдынгу SoftSwiss і заснавальнікі ірландскага стартапа Profitero.

Якія змены

Хаця ў топ-100 з’явілася некалькі новых імёнаў са свету IT, прадстаўніцтва гэтай галіны ў параўнанні з папярэдняй версіяй рэйтынгу захавалася практычна на ранейшым узроўні.

Менш стала дэвелапераў і рытэйлераў — цяперашняя сітуацыя ў гэтых сферах не самая спрыяльная для беларускага бізнесу.

Не ўвайшлі ў рэйтынг праз спадчынныя пытанні новыя ўладальнікі такіх буйных бізнесаў як «Юкола-Нафта» і Yukon Optics Advanced Worlwide.

У параўнанні з папярэдняй версіяй топ-100 паспяховых бізнесоўцаў 2023 года абнавіўся прыкладна на 35%.

Поўную версію топ-100 паспяховых бізнесоўцнаў Беларусі за 2023 год можна паглядзець тут.