Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


У Беларусі вызначылі памежныя максімальныя тарыфы на ўсе віды стаматалагічных паслуг. Гэта вынікае з пастановы Мінздароўя, апублікаванай 22 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Дакумент уводзіць памежныя тарыфы на ўсе віды стаматалагічных паслуг і маніпуляцый. Вось некаторыя з іх:

  • агляд пацыента падчас першаснага звароту — 5,66 рубля;
  • агляд пацыента падчас паўторнага звароту — 2,96 рубля;
  • кансультацыя доктара-стаматолага — 8,37 рубля;
  • выдаленне зубных адкладаў — ад 1,71 рубля ручным і хімічным метадам да 2,44 рубля — апаратным (за адзін зуб);
  • накладанне часовай пломбы — 1,35 рубля;
  • інфільтрацыйная анестэзія (з разліку аднаразовага ўжывання) — 2,96 рубля;
  • пакрыццё аднаго зуба фтораўтрымальным або герметызавальным прэпаратам — 1,20 рубля;
  • часовае шынаванне зубоў фотапалімерным кампазіцыйным матэрыялам (у разліку на адзін зуб) без кошту матэрыялаў — 2,96 рубля;
  • выраб адной часовай каронкі — 11,21 рубля;
  • выраб аднаго часовага зуба — 14,05 рубля;
  • выраб штучнага пластмасавага зуба — 7,16 рубля;
  • выраб металакерамічнай каронкі — 42,44 рубля;
  • выраб каронкі з абліцоўваннем з кампазіцыйных (кампазітных) матэрыялаў — 41,36 рубля.

Ва ўсіх гэтых выпадках максімальныя тарыфы не змяніліся ў параўнанні з папярэднім рэгуляваннем у траўні.

Поўны пералік паслуг і маніпуляцый з цэнамі можна даведацца тут.

Нагадаем, напярэдадні ў Мінздароўя заявілі пра «кардынальнае рашэнне па зніжэнні неабгрунтавана высокіх тарыфаў на стаматалагічныя паслугі». Новая пастанова зацвярджае памежныя максімальныя тарыфы на гэтыя віды паслуг, і арганізацыі аховы здароўя не могуць уводзіць вышэйшыя — незалежна ад віду уласнасці.

У ведамстве таксама ўдакладнілі, што на зубатэхнічныя і артапедычныя тэрапеўтычныя, хірургічныя і артадантычныя паслугі мусяць быць уведзеныя разліковыя тарыфы зыходзячы з сярэдняй зарплаты медработнікаў, накладных і іншых выдаткаў.

«Улічваючы, што ў дзяржаўных установах аховы здароўя традыцыйна тарыфы сфармаваныя на ніжэйшым узроўні, аналіз, праведзены экспертамі, паказвае, што адбудзецца і зніжэнне дзейных тарыфаў па недзяржаўных клініках», — прагназуе Мінздароўя.

Там чакаюць, што цяпер выдаленне малочнага зуба ў сярэднім патаннее на 33% (са 127 да 85,6 рубля), складанае выдаленне — на 42% (з 479 да 278 рублёў), лячэнне сярэдняга карыесу — на 47% (са 163 да 86,4 рубля).

У Мінздароўя лічаць, што ўвядзенне такога рэгулявання патрэбнае для павышэння даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва.

Чытайце таксама