Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Беларусы не выходзяць на антываенныя пратэсты, бо грамадства задушанае і запалоханае рэпрэсіямі. Многія баяцца, што можа быць «як ва Украіне». Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў, адказваючы на пытанні ў праекце «Дивись».

Глава ГУР Кирилл Буданов. Фото: пресс-служба президента Украины
Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

— Памятаеце 2020 год, у іх была рэальная рэвалюцыя — народ паўстаў. А чаму падчас вайны нічога такога ў грамадстве не адбываецца? Ён настолькі прыдушыў свой народ? — пацікавіўся ў Буданава вядоўца.

— Ну, па-першае, ён (Лукашэнка. — Заўв. рэд.) сур’ёзна ўсё прыдушыў, гэта праўда. А па-другое, вайна ва Украіне палохае беларусаў. Ім жа асноўны пасыл які робяць — вы што, хочаце як ва Украіне? Зразумела, яны глядзяць тэлевізар, тэлефануюць сюды сваім сябрам і родным, чытаюць інтэрнэт. І ім страшна.

Характарызуючы Лукашэнку, Буданаў назваў яго хітрым.

— Ён віхляе, і яму гэта ўдаецца. Калі б ён не быў такім хітрым, мы ўжо мелі б вайну і з Беларуссю, і з тэрыторыяй Беларусі, якую проста выкарыстала б Расія. Гэта нам у плюс. Не будзем абяляць гэтага чалавека, але тое, што ён пасля тых страшных падзей зімы і вясны 2022 года (расійскія войскі зайшлі ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. — Заўв. рэд.) не дапусціў нават спробы ўварвання — гэта праўда. Трэба аддаць яму належнае.

Нагадаем, пасля абвяшчэння пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Уладзімірам Пуціным 24 лютага расійскія войскі зайшлі ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла Беларусь суўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі, нягледзячы на ўсе абяцанні Лукашэнкі ўкраінскім лідарам, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну».

За два дні да пачатку вайны найвышэйшыя службовыя асобы, у тым ліку міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, а таксама тагачасны кіраўнік Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо запэўнівалі сваіх украінскіх калег, што тэрыторыя Беларусі не будзе выкарыстаная для нападу на Украіну.