Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  5. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  10. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  13. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  14. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
Читать по-русски


У Беларусі арыентавана з 20 па 26 верасня пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. Пра гэта заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка.

Народное ополчение Гливинского сельсовета. 12 апреля 2023 года. Фото: Ян Горбанюк, "Ваяр"
Народнае апалчэнне Глівінскага сельсавета. 12 красавіка 2023 года. Фота: Ян Гарбанюк, «Ваяр»

«У іх бяруць удзел, як правіла, усе элементы вайсковай арганізацыі дзяржавы, прыцягваецца тэрытарыяльная абарона. На апошняе вучэнне будзе прыцягвацца ў тым ліку і народнае апалчэнне», — паведаміў Муравейка.

У якой частцы Беларусі правядуць вучэнні — не ўдакладняецца.

У Савеце бяспекі заявілі пра гатоўнасць правесці сумесныя вайсковыя вучэнні з Польшчай

«Калі палякі гатовыя правесці з намі вучэнні, мы з задавальненнем выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы зможам адпрацаваць сумесна», — заявіў Муравейка.

Ён адзначыў, што «пытанні для магчымай адпрацоўкі ляжаць на паверхні: супрацьпаветраная абарона ў рамках аховы сумеснай мяжы, памежная бяспека, процідзеянне транспамежным пагрозам, звязаным з біялагічнымі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі».

«Будзе прапанова — з’явіцца нашая зваротная рэакцыя і нашыя дзеянні», — адзначыў прадстаўнік Савета бяспекі Беларусі.