Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Паводле ўказа Лукашэнкі дыпмісіі Беларусі больш не будуць выдаваць беларусам пашпарты за мяжой, таксама нельга будзе па даверанасці, выдадзенай за межамі нашай краіны, аформіць угоды з маёмасцю і выканаць пэўныя адміністрацыйныя працэдуры. Новаўвядзенні пачынаюць дзейнічаць з 00.00 7 верасня. «Люстэрка» патэлефанавала ў Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і ДАІ і ўдакладніла, ці можна паспець сёння аформіць угоду па нерухомасці і аўто па такой даверанасці.

Многоэтажка. Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Генпрокуратура
Шматпавярховік. Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Генпракуратура

Нагадаем, указ пачне дзейнічаць з 00.00 7 верасня.

Журналістка «Люстэрка» як фізасоба патэлефанавала сёння, 6 верасня, у раёне 11.00 у Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, каб удакладніць, ці можна паспець «ускочыць у апошні вагон» і аформіць угоду з нерухомасцю па даверанасці, аформленай за мяжой.

— Ужо не, бо ўказ ужо ўступіў у сілу. Цяпер гэта можна зрабіць толькі па беларускіх даверанасцях, — паведаміў спецыяліст агенцтва.

Таксама спецыяліст адзначыў, што з нерухомасцю нельга аформіць не толькі ўгоду па продажы, але і дароўны дакумент, гэта магчыма зрабіць толькі пры асабістым звароце або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.

Прыкладна праз гадзіну журналістка «Люстэрка» як фізасоба зноў патэлефанавала ў Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Гэтым разам па тым самым пытанні кансультаваў іншы спецыяліст. Задаючы пытанне, мы зрабілі акцэнт на тым, што ўказ уступае ў сілу з паўночы 7 верасня, дык чаму ж сёння ўгоду аформіць нельга?

— Ну, мы гэта таксама цяпер бачым. З раніцы гэтага не было, цяпер вось такая інфармацыя (пра час і дату ўступлення ўказа ў сілу. — Заўв. рэд.). Таму неяк вам забараняць ехаць да нас і падаваць заяву мы не можам. Прыязджайце да спецыялістаў у залу, і толькі на момант звароту будзе прынятае рашэнне. На сённяшні дзень заявы [па даверанасці] прымаюцца, — паведаміла новыя звесткі жанчына.

Што да пераафармлення транспарту, то ў рэгістрацыйным аддзеле ДАІ на аўтарынку «Малінаўка» паведамілі, што з сённяшняга дня ўгоды па даверанасцях, выдадзеных за мяжой, яны не афармляюць.

Чытайце таксама