Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Беларусам прыходзяць рахункі за жыллёва-камунальныя паслугі за чэрвень з павышанымі тарыфамі. Нагадаем, у першы месяц лета паднялі кошт некаторых ЖКП, сярод іх — падагрэў вады і электрычнасць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як змяніліся плацяжы за электрычнасць

З чэрвеня для насельніцтва падаражэлі электрычнасць і прыродны і звадкаваны газ для ацяплення. Так, электраэнергія стала даражэйшай на 3−13% у залежнасці ад тарыфу.

Да прыкладу, аднастаўкавы тарыф на электрычнасць, які распаўсюджваецца як на абаграванне жылля, так і на ўсе астатнія патрэбы, з 1 чэрвеня паднялі да 0,1057 рубля (было — 0,0981 рубля). Рост — амаль 7,8%. Гэтым тарыфам могуць скарыстацца як уладальнікі прыватных дамоў, так і жыхары дамоў шматкватэрных. Для гэтага не трэба ставіць спецыяльны асобны лічыльнік ацяплення.

Калі ў чэрвені было расходавана электраэнергіі на 500 кВт∙г, то трэба заплаціць 52,85 рубля. У траўні за гэты ж спажыты аб’ём было б 49,05 рубля.

На колькі выраслі плацяжы за падагрэў вады

З 1 чэрвеня на 12,7% павысілі субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады, яны выраслі да 24,7187 рубля за 1 Гкал.

Да прыкладу, за гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у двухпакаёвай кватэры ў Мінску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, па льготным тарыфе за чэрвень выйшла 10,37 рубля. Па травеньскіх тарыфах было б 9,2 рубля. Для параўнання: у кватэры, у якой ніхто не прапісаны, у чэрвені за такі ж спажыты аб’ём гарачай вады выйдзе сума ў 53 рублі. Для такога жылля тарыф паднялі з 1 студзеня.