Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


За 2022 год насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек. Колькасць жыхароў дзвюх абласцей апусцілася ніжэй за адзін мільён, вынікае са звестак Белстата.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

На 1 студзеня 2023 года насельніцтва Беларусі склала 9 200 617 чалавек. Гэта на 54 907 менш, чым год таму. Такое скарачэнне сувымернае з колькасцю такога райцэнтра як Кобрын, дзе жыве каля 52 тысяч чалавек.

Колькасць жыхароў Мінска другі год запар застаецца ніжэйшай за два мільёны чалавек. У дзвюх абласцях — Гродзенскай і Магілёўскай — колькасць жыхароў цяпер меншая за адзін мільён у кожнай.

Вобласць/горад 2022 2023
Брэсцкая 1324027 1315405
Віцебская 1103833 1091948
Гомельская 1357897 1347469
Гродзенская 1006614 998600
Мінск 1996553 1995471
Мінская 1465755 1462021
Магілёўская 1000845 989703

У пачатку года 7,212 млн чалавек жылі ў гарадах, 1,988 млн — у сельскай мясцовасці. Атрымліваецца, што за год гарады страцілі 19,7 тысячы чалавек, а вёскі — 35,2 тысячы.

Насельніцтва Беларусі скарачаецца шмат гадоў запар. З 2000 года ў нашай краіне стала на 801 918 жыхароў менш.

Нагадаем, у 2021 годзе падзенне колькасці насельніцтва Беларусі было рэкордным за апошнія дваццаць гадоў. Тады гэты паказчык скараціўся на 94,1 тысячы чалавек, а за год да гэтага — на 60,6 тысячы. Тэмп зніжэння колькасці людзей, якія пражываюць у нашай краіне, у гэтыя гады вярнуўся да ўзроўню пачатку нулявых.