Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  9. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  10. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
Читать по-русски


Савет па правах чалавека ААН 22 сакавіка на спецыяльным паседжанні абмеркаваў даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з 2020 года, апублікаваны на мінулым тыдні. Большасць чальцоў Савета асудзіла рэпрэсіі і гвалт супраць удзельнікаў пратэстаў і заклікала да незалежнага расследавання злоўжыванняў уладаў.

Совет по правам человека при ООН. Фото: Reuters
Савет па правах чалавека пры ААН. Фота: Reuters

Намесніца Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Нада Аль-Нашыф адзначыла высновы дакладу пра тое, што ў Беларусі мелі месца сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і грубыя парушэнні правоў чалавека, некаторыя з іх можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці, улічваючы іх наўмыснасць, маштаб, сістэматычнасць і скіраванасць на апазіцыйна настроеных грамадзян. Пры гэтым працягваецца шырокае сістэматычнае ўжыванне катаванняў і жорсткага абыходжання, скіраваных супраць асобных людзей за іх рэальную або меркаваную пратэсную пазіцыю.

«Неабходна пачаць аператыўныя, эфектыўныя, празрыстыя і незалежныя расследаванні ўсіх парушэнняў правоў чалавека, якія адбыліся», — сказала Аль-Нашыф.

Прадстаўніца Беларусі пры ААН Ларыса Бельская ў адказ на гэта заявіла, што Беларусь — адкрытая краіна са спакойнымі і чыстымі гарадамі, куды жыхары краін свету могуць прыехаць без візаў. Бельская запрасіла чальцоў Савета прыехаць і пагаварыць з людзьмі на вуліцах. Паводле яе, справаздачы УВКПЧ ААН тэндэнцыйныя, Беларусь сутыкнулася з ціскам і істэрыяй з боку краін Захаду, але мае намер ісці сваім шляхам, захоўваць стабільнасць і супрацьстаяць спробам уцягнуць яе ва ўзброены канфлікт. Таксама Бельская заявіла, што палітвязняў у Беларусі няма — ёсць толькі «людзі, якія парушылі закон».

Многія чальцы Савета ў сваіх выступах віталі даклад і падтрымалі падаўжэнне мандата спецдакладчыка па Беларусі. Яны ўстрывожаныя тым, што і без таго цяжкая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца далей, рэпрэсіі для ўціску іншадумцаў працягваюцца, а суды выкарыстоўваюцца як іх інструмент.

За падаўжэнне мандата спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ЗША, Аўстралія, Германія, Францыя, Літва, Швейцарыя, Украіна, Малдова, Румынія, Ірландыя, Харватыя і іншыя еўрапейскія краіны. Супраць прагаласавалі Кітай, Расія, КНДР, Казахстан, Таджыкістан, Азербайджан, Іран, Сірыя, Ліван, Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Лаос, Камбоджа, Зімбабвэ.

Спікеры выказалі крайнюю занепакоенасць нядаўнімі прысудамі нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і яго калегам-праваабаронцам, а таксама сітуацыяй з палітвязнем, блогерам Ігарам Лосікам, які здзейсніў спробу суіцыду. Многія сябры Савета выказалі салідарнасць з беларусамі, якія пацярпелі ад рэжыму.

Таксама сур’ёзную заклапочанасць многіх чальцоў Савета выклікае скарачэнне грамадзянскай прасторы ў Беларусі, запалохванне і пераслед праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў.

Адзін з выступоўцаў адзначыў, што ўлады знішчылі грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ Беларусі, ператварыўшы яе ў «турму пад адкрытым небам».

Крайнюю трывогу чальцоў Савета выклікала змяненне заканадаўства па пашырэнні прымянення смяротнага пакарання на чыноўнікаў і вайскоўцаў, абвінавачаных у дзяржаўнай здрадзе. Яны заклікалі ўлады Беларусі адмяніць гэтае рашэнне і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Пры гэтым некаторыя чальцы Савета выступілі на баку афіцыйнай Беларусі, назвалі дзеянні УВКПЧ ААН умяшаннем у яе ўнутраныя справы, абвінавацілі даклад у перадузятасці і заявілі, што гэта Беларусь сутыкнулася з парушэннем яе правоў з боку Захаду, бо ён увёў супраць яе санкцыі, каб дэстабілізаваць краіну.

Лариса Бельская на заседании Совета по правам человека ООН. Фото: СПЧ ООН
Ларыса Бельская на паседжанні Савета па правах чалавека ААН. Фота: СПЧ ААН

Шэраг спікераў заклікаў беларускія ўлады правесці незалежныя, бесстароннія і сумленныя расследаванні ўсіх парушэнняў правоў чалавека і ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН.

«Неабходны незалежны механізм расследавання сітуацыі ў Беларусі з больш шырокімі паўнамоцтвамі і дастатковым фінансаваннем. Міжнароднай супольнасці неабходна забяспечыць адказнасць беларускіх уладаў за парушэнні міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Неабходна пакласці канец беспакаранасці і перадухіліць далейшыя злачынствы», — апісваюцца заявы чальцоў Савета ў прэс-рэлізе.

На паседжанні акрамя прадстаўнікоў краін-чальцоў выступілі прадстаўнікі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і міжнародных структур, такіх як Беларускі Хельсінкскі камітэт, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў, Human Rights Watch, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, Human Rights House, Right Livelihood Award, Міжнароднае брацтва прымірэння, Міжнародная асацыяцыя юрыстаў, Інстытут за свабоду і бяспеку рэпарцёраў.

Таксама на паседжанні абмяркоўвалі парушэнні правоў чалавека ў Венесуэле.