Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


Па сутнасці, абразіўшы Зяленскага, Лукашэнка ахарактарызаваў сябе. Так «Люстэрку» пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага старшыня камітэта Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко.

Председатель комитета Верховной рады Украины по внешней политике и межпарламентскому сотрудничеству Александр Мережко. Фото: партия "Слуга народа"
Старшыня камітэта Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко. Фота: партыя «Слуга народа»

«Сваімі дзікімі абразамі Лукашэнка паказаў свой найніжэйшы бандыцкі ўзровень. Па сутнасці, ён ахарактарызаваў сябе. Калі кіраўнік дзяржавы, нават нелегітымны дыктатар, замест рацыянальных аргументаў апускаецца да ўзроўню вулічнай лаянкі, то гэта сведчыць пра яго поўную безнадзейнасць. Відавочна, мінскі дыктатар канчаткова трапіў у залежнасць ад крамлёўскага дыктатара», — сказаў Меражко.

Што да заяваў Лукашэнкі пра тое, што Кіеў спрабаваў заключыць з Мінскам пакт аб ненападзе, то Меражко ўжо гаварыў пра тое, што словам Лукашэнкі «нельга верыць, бо ён часта робіць супярэчлівыя заявы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».

Нагадаем, сёння, 7 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў інцыдэнт у Мачулішчах, назваўшы яго «тэрактам». Ён абвінаваціў у гэтым «украінскага дыверсанта», 20 «памагатых» з Беларусі, СБУ і ЦРУ. Лукашэнка таксама заявіў, што Уладзімір Зяленскі не мог не ведаць пра такую аперацыю, і назваў яго «гнідай».

«Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, пасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: „Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем“. На што я казаў: „Мы не збіраемся нападаць“. — „Не, давайце падпішам дамову пад заступніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, што вы на нас не нападзяце“. Вы чулі мае ўсе гэтыя заявы. І ў гэты час… Што ж, выклік кінуты», — дадаў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не мае намеру быць уцягнутай у вайну.