Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Па рашэнні літоўскіх уладаў закрываецца рух грузавых цягнікоў з Беларусі праз чыгуначны памежны пераход «Стасілас — Беняконі». Дакумент пра гэта трапіў у распараджэнне «Белсата». Літоўская мытня пацвердзіла тэлеканалу інфармацыю і паведаміла падрабязнасці тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги».

Станция "Стасилос". Фото: railwayz.info
Станцыя «Стасілас». Фота: railwayz.info

Згодна з дакументам, рух цягнікоў закрываецца з 16 лютага. «Беларуская чыгунка» ўжо з 14 лютага спыніла прыём грузаў для перавозкі праз гэты памежны пераход. Меры ўводзяцца часова «да адмены».

Источник: "Белсат"
Крыніца: «Белсат»

Літоўскі бок афіцыйна не паведамляў пра закрыцьцё памежнага пераходу. У адной з навін на сайце мытні Літвы за 14 лютага гаворыцца, што ў гэты момант вядуцца кансультацыі па закупцы і ўстаноўцы на пункце пропуску «Стасілас» сістэм рэнтгенаўскага кантролю, створаная закупачная камісія, пачатая працэдура дзяржзакупкі. Усталяваць іх плануецца ў 2024 годзе.

Прадстаўнікі літоўскай мытні пацвердзілі тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги», што закрыццё памежнага пераходу «Стасілас — Беняконі» для руху грузавых цягнікоў сапраўды звязанае з тым, што там няма рэнтгенаўскіх сістэм, адпаведна, складаней выяўляць кантрабанду ў грузах — у першую чаргу гэта цыгарэты. Закрыццё пунктаабмяркоўвалася як мінімум з 19 студзеня.

Цяпер грузавыя цягнікі накіроўваюцца праз буйнейшы памежны пераход «Гудагай — Кяна», на якім рэнтгенаўскія сістэмы для сканавання грузаў ёсць.