Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
Читать по-русски


У Мінску затрымалі палітыка Андрэя Дзмітрыева. Пра гэта «Люстэрку» паведаміў 11 студзеня яго знаёмы. Тэлефон Дзмітрыева не адказвае.

Андрей Дмитриев
Андрэй Дзмітрыеў

Паводле нашай інфармацыі, цяпер Дзмітрыеў знаходзіцца на Акрэсціна. Дэталі затрымання палітыка высвятляюцца.

Як нам паведаміла крыніца, інфармацыя пра затрыманне Дзмітрыева была апублікаваная ў закрытым чаце.

Увечары 11 студзеня мы паспрабавалі датэлефанавацца да палітыка па мабільным тэлефоне, але на нашыя званкі ён не адказаў. Таксама не зняла слухаўку і экс-кандыдат на выбарах прэзідэнта 2015 года, паплечніца Дзмітрыева Таццяна Караткевіч.

Андрэй Дзмітрыеў — экс-сустаршыня ліквідаванага ўладамі грамадскага руху «Гавары праўду». Яно было створанае ў 2010 годзе. Першым лідарам стаў беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які вылучыўся кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, Някляеў набраў 1,78% галасоў.

На наступных прэзідэнцкіх выбарах «Гавары праўду» стала платформай для кандыдата Таццяны Караткевіч. Яна заняла другое месца з 4,44%.

На выбарах 2020 года кандыдатам у прэзідэнты стаў сам Андрэй Дзмітрыеў, які, паводле інфармацыі ЦВК, набраў 1,21% галасоў.

12 жніўня 2021 года Дзмітрыева ўжо затрымлівалі сілавікі. Увечары таго ж дня яго адпусцілі. 8 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў «Гавары праўду».