Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  13. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
Читать по-русски


У Дэпартаменце дзяржінспекцыі працы пры Мінпрацы расказалі, ці можа наймальнік нагружаць супрацоўніка дадатковай працай без яго згоды. Калі каротка, то часцей за ўсё патрабуецца такая згода, але ёсць выключэнні. Расказваем падрабязнасці.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Паводле агульнага правіла ўскладанне на работніка дадатковай працы магчымае толькі з яго згоды і за даплату, удакладняюць у Дэпартаменце. Гаворка ў тым ліку пра сітуацыі, калі работнік працуе ў час адсутнасці іншага спецыяліста.

У Дэпартаменце тлумачаць, што адной з абавязковых умоваў працоўнай дамовы лічыцца праца адпаведна пасадзе і штатнаму раскладу, прафесіі, спецыяльнасці з указаннем кваліфікацыі. Пры гэтым мусіць быць прапісаны канкрэтны від працы, якую даручаюць работніку. Усё гэта прадугледжана Працоўным кодэксам.

«З пісьмовай згоды работніка яму можа быць даручанае выкананне цягам вызначанай працягласці працоўнага дня (змены) разам з асноўнай працай, вызначанай працоўнай дамовай, дадатковай працы па іншай або такой самай прафесіі (пасадзе) за даплату», — тлумачаць у дэпартаменце.

Пры гэтым ёсць сітуацыі, калі згода работніка не патрабуецца. Гаворка пра выпадкі, калі спецыяліст выступае намеснікам адсутнага калегі, пры гэтым яго адпаведныя абавязкі прапісаныя ў службовай інструкцыі (або ў працоўнай дамове). У такім выпадку выкананне такіх абавязкаў не патрабуе згоды работніка і даплаты.