Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


У аўторак, 29 лістапада, у Мінску хаваюць міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. На развітанне з палітыкам прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Фото: пресс-служба Лукашенко
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Цырымонія праходзіць у Доме афіцэраў. Як падкрэсліла прэс-служба Лукашэнкі, ён прыйшоў туды пешшу з будынка сваёй адміністрацыі, якая знаходзіцца праз дарогу.

Фото: пресс-служба Лукашенко
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Мяркуючы па апублікаваных фота, Лукашэнка з’явіўся на цырымоніі ў самым пачатку. Іншых наведнікаў, акрамя яго, у памяшканні ў гэты момант не было. Палітык прынёс да труны міністра букет цёмна-чырвоных ружаў, вялікі вянок з такіх самых ружаў ад яго імені ўсклалі вайскоўцы.

Фото: пресс-служба Лукашенко
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Пасля цырымоніі развітання Уладзіміра Макея пахаваюць на Усходніх могілках Мінска.

Фото: пресс-служба Лукашенко
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Нагадаем, Уладзімір Макей раптоўна памёр у суботу, 26 лістапада, ва ўзросце 64 гадоў. Дакладная прычына смерці невядомая, паводле паведамленняў некаторых СМІ, у яго здарыліся праблемы з сэрцам. Макей дзясяткі гадоў працаваў на дзяржслужбе і з 2012 года ўзначальваў Міністэрства замежных справаў Беларусі.