Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


Чыноўнікі хочуць у 2023 годзе падняць падаходны падатак для некаторых фізічных асобаў. Павышэнне прадугледжанае праектам зменаў у Падатковы кодэкс.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Для каго з фізічных асобаў збіраюцца павысіць падаходны падатак

У 2023 годзе чыноўнікі хочуць падняць падатак на перавышэнне выдаткаў над даходамі — да 26%. Цяпер гэты збор, які спаганяюць з сумы перавышэння, складае 20%. Апошні раз яго падымалі ў пачатку гэтага года, да гэтага падатак быў на ўзроўні 16%.

З 20% да 26% таксама збіраюцца падняць падаходны падатак за заробкі ў канвертах. Збор у 26% таксама хочуць усталяваць для тых, хто ў спецыяльнай камп’ютарнай касавай сістэме зарэгіструе даход ад выйгрышу (вернутых ставак, якія не сыгралі), калі пры гэтым фактычна выплаты выйгрышу не было. Цяпер гэты падатак складае 20%.

Нагадаем, з ліпеня 2017 года падаткавікі могуць супастаўляць сумы выдаткаў і даходаў фізасобы як за 10 апошніх поўных каляндарных гадоў, так і за мінулы перыяд гэтага года. Пры гэтым у іх мусіць быць інфармацыя аб перавышэнні кошту маёмасці і выдаткаў над даходамі, якія паступілі з законных крыніц, на суму не менш чым 500 базавых велічынь (цяпер гэта 16 000 рублёў). Тут ёсць важны момант: такое перавышэнне можа «набегчы» за некалькі гадоў агулам, і гэта можа стаць падставай для праверкі падатковай.

Якія падаткі хочуць падняць для тых, хто займаецца прадпрымальніцтвам

Падаходны падатак у 26% таксама хочуць увесці для фізічных асобаў, якія займаюцца прадпрымальніцтвам без дзяржрэгістрацыі або незаконнай дзейнасцю як ІП.

Таксама чыноўнікі збіраюцца падняць стаўку падаходнага падатку з фізічных асобаў у дачыненні да даходаў, які атрымліваюць ІП, натарыусы ад ажыццяўлення адпаведнай дзейнасці. Цяпер гэты збор складае 16%, яго хочуць павысіць да 20%.

Удакладнім, што гэтыя магчымыя падатковыя змены яшчэ не прынятыя. Пры гэтым зацверджаны канчатковы варыянт правак чыноўнікаў у Падатковы кодэкс можа адрознівацца ад папярэдніх версій правак у гэты дакумент.