Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Баранавіцкую птушкафабрыку «Дружба», папярэдняга дырэктара якой яшчэ летам знялі з пасады за падазрэнні ў карупцыі, узначаліў былы старшыня Пінскага гарвыканкама Андрэй Мулярчык. Новага кіраўніка калектыву прадставіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, піша «Наш край».

Андрей Мулярчик. Фото: "Наш край"
Андрэй Мулярчык. Фота: «Наш край»

— Андрэй Уладзіміравіч зарэкамендаваў сябе ўмелым арганізатарам, ён — кіраўнік з досведам, — заявіў кіраўнік аблвыканкама.

Мулярчык нарадзіўся ў 1976 годзе ў Драгічыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Быў першым намеснікам генеральнага дырэктара брэсцкага канцэрна «Мясамалпрам», шэсць гадоў узначальваў ААТ «Пінскі мясакамбінат». З 2014 па 2018 год быў старшынёй Пінскага гарвыканкама, пасля гэтага стаў гендырэктарам ААТ «Белсолад».

Што адбывалася на птушкафабрыцы нядаўна

Нагадаем, у канцы жніўня стала вядома, што былога кіраўніка найбуйнейшай птушкафабрыкі «Дружба» ў Баранавічах Васіля Маркевіча затрымалі за хабар памерам 6,5 тысячы даляраў. Незадоўга да гэтага яго знялі з пасады.

Пасля гэтага скандалы вакол прадпрыемства не скончыліся. У верасні пакупнікі пачалі скардзіцца, што з крамаў пачалі знікаць цэлыя тушкі бройлераў — у продажы можна было знайсці толькі разборку, паўфабрыкаты і паўтушкі, якія каштуюць значна даражэй. На птушкафабрыцы растлумачылі, што прынялі рашэнне наогул зняць цэлую тушку з вытворчасці: выпускаць яе аказалася эканамічна нявыгадна.

На сітуацыю з разабранай птушкай звярнулі ўвагу ўрад і Лукашэнка, які раскрытыкаваў хітрасць вытворцы і запатрабаваў «дзейсных мераў».

Неўзабаве МАРГ падрыхтавала спецыяльную пастанову, якая датычыць рэгулявання цэн на мяса курэй і частак тушкі куранят-бройлераў. У прыватнасці, цяпер кошт дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чвэрткі тушкі не мусіць перавышаць кошту самой тушкі, а кошт іншых частак тушкі — кошту тушкі, павялічанага на 10%.

Пракуратура ж за хітрасці з «расчляненнем» курыных тушак на «Дружбе» завяла крымінальную справу: службовых асобаў птушкафабрыкі абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.