Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  14. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


Два дні таму прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай рады Украіны з міжфракцыйнага аб’яднання «Дэмакратычная Беларусь». Падчас сустрэчы нардэпы выказалі жаданне супрацоўнічаць з фарміраваннем як «з легітымным прадстаўніком беларускага народа». Гэтая фармулёўка выклікала хвалю незадаволенасці ў сацсетках каліноўцаў. Агульны пасыл абурэння можна звесці да таго, што, пры ўсёй павазе да байцоў, іх беларускі народ не выбіраў, каб яны яго прадстаўлялі. «Зеркало» спытала ў намесніка камандзіра палка Вадзіма Кабанчука, як ён бачыць гэтую сітуацыю.

Фото: Полк Каліноўскага / Telegram
Байцы палка Каліноўскага. Фота: полк Каліноўскага / Telegram

У Instagram палка пад пастом пра сустрэчу з украінскімі дэпутатамі ўжо сотні каментароў. У значнай частцы з іх — папрок у бок каліноўцаў. Вось некаторыя з іх (захаванае аўтарскае напісанне):

  • «Дзякуй за ўсе, што вы робіце! Вы героі Беларусі! Але, вы не з’яўляецеся легетыўнымі прадстаўнікамі беларусаў. У 2020-м мы большасцю галасоў беларусаў выбралі прадстаўніка. І толькі беларусы маюць правы яго змяніць»;
  • «Акрамя украінкіх дэпутатаў вас ніхно не абіраў быць нашымі прадстаўнікамі! Нічога не нагадвае? Чакаць ад вас у хуткім часе рэферэндума на Гомельшчыне?»;
  • «Каліноўцы, даражэнькія, вы ахаланіцеся там з фармаваннем вайсковай хунты. […] Беларускі народ павінен прадстаўляць абраны лідар, і яна ў нас ёсць. І не Украіне з часткай вайсковых у складзе ЗСУ вырашаць, хто гэты лідар!».

Вадзім Кабанчук адразу папярэджвае, што каментароў пад пастамі не чытаў. З нагоды фармулёўкі пра «легітымных прадстаўнікоў» гаворыць так:

— Нас легітымнымі называе ўкраінскі бок. Гэта ж не мы сябе самі так назвалі. Гэта ацэначнае меркаванне ўкраінскага боку, — не хавае эмоцый суразмоўца. — Як казаў дэпутат Ганчарэнка ў сваім каментары, яны разглядаюць легітымнымі розныя цэнтры сілы, акрамя рэжыму ў Беларусі. І ён у тым ліку называў і Ціханоўскую. Мы абсалютна спакойна да гэтага ставімся і не прэтэндуем на нейкую выключную ролю, што толькі мы і ніхто іншы. У нас пазіцыя такая.

Па словах намесніка камандзіра палка Каліноўскага, калі ў людзей, якія абураюцца ў каментарах, ёсць нейкія пытанні да фармулёўкі аб легітымнасці, то ім варта іх задаваць украінскаму боку. Напрыклад, напісаць электронны ліст у Вярхоўную раду.

— Калі ўкраінцы нас лічаць легітымнымі, мы ж не будзем казаць, што мы не лічым сябе легітымнымі, таму што нас ніхто не выбіраў, — працягвае Вадзім Кабанчук. — Ды і што значыць, нас павінныя былі выбраць? Мы наогул добраахвотнікі, якія прыехалі і ваююць, хто мяне павінен быў выбраць? Куды? Праз якія механізмы? Украінцы гэта проста па факце палічылі, таму што мы аказваем дзейсную дапамогу. Яны так лічаць, і гэта іх пазіцыя.

Суразмоўца адзначыў: ідзе вайна, у яе можа быць уцягнутая Беларусь, і цяпер у палка ёсць больш важныя справы, чым разбірацца ў фармулёўках. Пры гэтым ён не адмаўляе, што ў каліноўцаў ёсць палітычныя амбіцыі.

— Чаму мы пачалі развіваць палітычны кірунак? Таму што нам трэба вырашыць шэраг пытанняў палітычнага характару, якія мы з розных прычын па-іншаму вырашыць не можам. У першую чаргу гэта звязана з тым, што нам трэба пашырацца, што нам патрэбныя нейкія рэсурсы, змены на ўзроўні заканадаўства і гэтак далей. І мы гэтыя пытанні будзем падымаць на двухбаковых кантактах. Прычым не толькі з украінскім бокам, а з рознымі, — тлумачыць Вадзім Кабанчук. — Магчыма, калі ўсё складзецца, то будзе адкрыты і цэнтр грамадска-палітычнага кірунку, не вайсковага. Не выключаю.

— Людзей пакрыўдзіла тое, што зноў за беларусаў усё вырашылі без саміх беларусаў.

— Гэтыя крыўды. У мяне стаж палітычнай барацьбы з рэжымам больш за два дзясяткі гадоў. А некаторыя прачнуліся ў 2020 годзе, і яны адчулі сябе пакрыўджанымі. Ну дык мы ж не супраць, каб гэтыя людзі змянілі рэжым у Беларусі ці прыклалі ўсе намаганні, каб Ціханоўская прыехала ў Беларусь і пачала дзейнічаць як прэзідэнт. Але ні гэтыя людзі ўнутры краіны, ні сама Ціханоўская гэтага зрабіць не могуць.

Крыўдзіцца ці не, працягвае суразмоўца, — гэта пазіцыя кожнага.

— Цяпер можна абстракцыямі гаварыць пра народ, крыўды. Мы робім канкрэтныя рэчы. Мы ваюем. У людзей забралі права выбару, і мы гэтае права ім вернем, калі адхілім рэжым. Людзі пойдуць на ўчасткі галасаваць за сваіх любімых кандыдатаў. За тую ж Ціханоўскую ці іншых.