Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Юрый Дракахруст — пра даследаванне прафесара Андрэя Вардамацкага по тэме вайны ва Украіне. Гэта было рэпрэзентатыўнае тэлефоннае апытанне 1000 рэспандэнтаў, гранічная памылка рэпрэзентатыўнасці 3%.

Юрый Дракахруст Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода» Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Паводле дадзеных апытання беларусы вельмі негатыўна ставяцца да ўцягвання іх краіны ў вайну: дзве траціны апытаных выказаліся супраць выкарыстання тэрыторыі Беларусі расейскімі войскамі для нанясення ўдараў па Украіне, пераважная большасць (86%) рэспандэнтаў супраць удзелу беларускай арміі ва ўзброеным канфлікце на баку Расіі і толькі 11% за такі ўдзел.

Раней былі агучаныя дадзеныя сакавіцкага апытання Chatham House, паводле якіх за прамы ўдзел Беларусі ў баявых дзеяннях на баку РФ выказваліся толькі 3% апытаных.

Але Chatham House апытваў толькі гараджан і прычым анлайн, апытанне каманды прафесара Вардамацкага прадстаўляе ўсё насельніцтва, у тым ліку і жыхароў вёскі, і неінтэрнэтызаваных гараджан. Адсюль і адрозненне ў выніках.

Прамы ўдзел Беларусі ў гэтай вайне і адносіны да яе як такой аказаліся для беларускай грамадскай думкі рознымі сюжэтамі. Для расейцаў гэтага адрознення няма, іх стаўленне да гэтай вайны — гэта стаўленне да вайны, якую вядзе іх краіна. Для беларусаў сітуацыя крыху іншая.

Уничтоженный российский танк в деревне Лукьяновка, Киевской области. Фото: Reuters
Уничтоженный российский танк в деревне Лукьяновка, Киевская область, Украина. Фото: Reuters

На пытанне аб віне ў вайне толькі 24% апытаных беларусаў ускладалі віну на Расію. Гэта быў адносна самы распаўсюджаны адказ. Але нямала збіралі і іншыя варыянты адказу: 20% — ЗША, 18% — Украіна, 12% — НАТА, 2% — ЭЗ. У суме на заходнія дзяржавы і інстытуты і Украіну ўскладалі віну за вайну 52% апытаных беларусаў.

Зрэшты, рэакцыя, стаўленне да вядомай ступені залежаць ад фармулёўкі пытання. У адказах на пытанне аб ацэнцы дзеянняў Расіі ў вайне доля станоўчых адзнак зніжаецца да 43%, доля адмоўных — вырастае ўдвая, да 50%, у параўнанні з ацэнкамі віны.

Варта адзначыць, што апытанне праводзілася ў сакавіку, да таго як стала вядома аб трагедыі Бучы.

Гэтую апошнюю лічбу варта супаставіць з вынікамі апытанняў у Расіі аб стаўленні да вайны. Там як незалежныя, так афіляваныя з уладамі даследчыя цэнтры атрымалі долю падтрымкі вайны ў раёне 70−80%.

У 2014 годзе Андрэй Вардамацкі ўвёў паняцце «зазору» паміж узроўнямі падтрымкі далучэння Крыма да РФ у Расіі і Беларусі. У Расіі гэты ўзровень тады складаў па 90%, у Беларусі — дзве траціны апытаных, розніца ў 25−30 працэнтных пунктаў. Тады стаўленне ўкраінцаў да далучэння Крыма да РФ было люстрана супрацьлеглым адносінам расейцаў, а стаўленне беларусаў — з «зазорам» у параўнанні са стаўленнем расейцаў. Цяпер гэты «зазор» крыху павялічыўся, але ўсё роўна стаўленне беларусаў да вайны далёкае ад стаўлення ўкраінцаў, якія не падтрымліваюць ваенныя дзеянні Расіі практычна пагалоўна.

Дарэчы, падобны ж «зазор» назіраўся ў апытаннях, якія праводзіліся з 2014 года, у адносінах да расіян і беларусаў да падзей на Данбасе. І пры гэтым, як і зараз, пры дастаткова высокай падтрымцы беларусамі расійскай пазіцыі ў гэтым пытанні, пераважная большасць беларусаў была катэгарычна супраць таго, каб іх суайчыннікі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе на любым баку.

Падобны «зазор», хоць і меншы па памерах, назіраўся ў сакавіцкім 2022 г. апытанні Вардамацкага і ў адказах на пытанне аб прызнанні незалежнасці самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР». Расейскае прызнанне ўхваліла палова апытаных, гіпатэтычнае прызнанне з боку Беларусі — 40% (44% — не ўхвалілі).

У гэтым апытанні 45% заявілі, што спачуваюць у цяперашнім канфлікце Украіне, 21% — Расіі, 23% — і тым, і іншым. Зрэшты, у расійскім апытанні «Ці хочуць рускія войны» высветлілася, што і ў Расіі самае распаўсюджанае стаўленне да ўкраінцаў у гэтым канфлікце гэта… спачуванне. Прычым не толькі з боку супернікаў вайны, але і з боку прыхільнікаў, маўляў, спачуваем, але так атрымалася, Расея ж ваюе толькі з «нацыстамі».

Центральная часть Мариуполя после захвата российскими военными. Фото: из twitter-аккаунта Игоря Ефремова
Центральная часть Мариуполя после захвата российскими военными. Фото: из twitter-аккаунта Игоря Ефремова

Рэзка негатыўнае стаўленне да магчымага ўдзелу Беларусі ў вайне і да выкарыстання тэрыторыі краіны для яе вядзення не трансфармавалася ў зніжэнне прарасейскіх установак. Па пытанні аб геапалітычным выбары Беларусі паміж саюзам з Расіяй і ўступленнем у ЭЗнязначна — прыкладна на 3 працэнтныя пункты — выраслі долі прыхільнікаў як прарасійскага (46%), так і праэўрапейскага (27%) выбару.

Паколькі гранічная памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае памераў гэтых змен, тое гэта азначае фактычную нязменнасць паказчыкаў.

Падчас прэзентацыі прафесар Вардамацкі выказаў меркаванне, што далейшая дынаміка гэтых паказчыкаў можа быць рознай і абмаляваў тры сцэнары: палярызацыя (істотны рост доляй прыхільнікаў як прарасійскага, так і праэўрапейскага выбару), парцыяльны адкол (той жа працэс, але ў нязначных памерах) і адыход ад Расіі без аналагічнага прыходу да Еўропы.

Падводзячы вынікі можна сказаць, што беларусы аднадушна выступаюць супраць як удзелу іх краіны ў вайне, гэтак і выкарыстання тэрыторыі Беларусі для вядзення баявых дзеянняў супраць Украіны. Аднак гэта не трансфармуецца ў гэтак жа аднадушнае адмоўнае стаўленне да расейскіх дзеянняў ва Украіне і да самой Расіі. Стаўленне да самой па сабе гэтай вайны дзеліць беларускае грамадства прыкладна напалову. І гэтым беларусы адрозніваюцца як ад расейцаў, так і ад украінцаў, першыя вялікай большасцю падтрымліваюць Уладзіміра Пуціна ў гэтай вайне, другія пераважнай большасцю асуджаюць.

А беларусы — паміж аднымі і іншымі. Пры гэтым значная частка тых, хто падтрымлівае Расію ў вайне, супраць удзелу ў ёй сваёй краіны.

А геапалітычныя перавагі засталіся на тым самым узроўні. Магчыма, гэтая нязменнасць тлумачыцца пэўнай інэрцыяй грамадскай думкі, імпульс, спароджаны вайной і выкарыстаннем беларускай тэрыторыі для яе, не дайшоў каштоўнаснага ўзроўню, які вызначае геапалітычны выбар. Як паказвае яго дынаміка ў апытаннях прафесара Вардамацкага, у 2020 годзе прарасейскія перавагі падалі вельмі моцна. Але тады гэта было абумоўлена пазіцыяй Крамля ў адносінах да пратэстаў у Беларусі, тады гэта тычылася беларусаў наўпрост. А вайна, у тым ліку і выкарыстанне беларускай тэрыторыі для яе вядзення — ускосна.

Гэтая ўскоснасць адбілася і ў адказах на пытанне, ці з’яўляецца Беларусь удзельнікам вайсковага канфлікту ва Украіне. 32% апытаных адказалі «так», 63% — «не». Так бы мовіць, мы — «у дамку», гэта не наша вайна.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.