Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Умер папа Франциск
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


/

Блогерка Крысціна Левіна шукае, дзе ўзяць 4 тысячы даляраў — не хапае на першы ўзнос на новую машыну. Яна вырашыла прадаць падпісчыкам за шалёныя грошы ношаныя стрынгі і шкарпэткі. І гэта не ўсе незвычайныя лоты, паведамляе «Наша Ніва».

Тут і далей скрыншоты сторыс Крысціны Левінай у інстаграме
Тут і далей скрыншоты сторыс Крысціны Левінай у інстаграме

Блогерка Крысціна Левіна з Бабруйска, але апошнія гады жыве ў Мінску. Раней яна зарабляла на драўляных сумачках з ручным роспісам. Цяпер маладая жанчына робіць стаўку на тое, што дапамагае беларусам і расіянам абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку.

Крысціна загарэлася ідэяй памяняць аўтамабіль. Плануе ўзяць у салоне гібрыдную Mazda EZ-6 2025 года. Але ёй не хапае на першы ўзнос 4 тысячы даляраў. Таму блогерка, якая мае ў інстаграме каля 66 тысяч падпісчыкаў, вырашыла зладзіць цягам 24 гадзін распродаж незвычайных лотаў.

Першай прапановай сталі самыя любімыя стрынгі Крысціны — з пярлінамі. За іх блогерка хоча атрымаць тысячу eўра, ці прыкладна 3600 беларускіх рублёў.

— Паколькі былыя ва ўжыванні рэчы не абкладаюцца падаткам, правесці іх праз ІП нельга. Таму аплата на фізічную карту, — растлумачыла Крысціна.

Другім лотам сталі белыя шкарпэткі, таксама не новыя. За дзве пары блогерка просіць 890 рублёў.

За 290 рублёў Левіна абяцае кожны дзень цягам 10 дзён дасылаць пакупніку кружочак у тэлеграме, дзе будзе жадаць добрага ранку і агучваць нейкі матывацыйны спіч. Такіх лотаў Крысціна прапануе адразу тры.

Таксама можна арандаваць у блогеркі на 5 дзён шапку яе профілю ў інстаграме (за 490 рублёў Крысціна гатовая нават аватарку змяніць), запісаць з Левінай сумеснае відэа для інстаграма (490 рублёў), заказаць расповед пра свой бізнэс (590 рублёў).

За 790 рублёў прадпрымальная дзяўчына прадае сумачку з любым малюнкам — абяцае вельмі спецыфічны сюрпрыз унутры. Самая танная прапанова — падкаст пра прасоўванне праз асабісты брэнд. Каштуе 29 рублёў.

Ёсць і яшчэ незвычайныя варыянты. За 299 рублёў Крысціна гатовая накарміць пакупніка ў сябе дома скумбрыяй халоднага вэнджання з бульбачкай. Падчас такой вячэры прапануе абмеркаваць тэму асабістага брэнду і манетызацыю тыктоку.

Дарэчы, беларускія блогеркі не ўпершыню прадаюць незвычайныя рэчы за шалёныя грошы. Напрыклад, летась у кастрычніку блогерка з Мінска Алена Кардон-Мелавацкая сярод іншых лотаў прадавала пяць «зараджаных на пахуданне» бутэлек колы па 100 рублёў за штуку. За першыя 7 гадзін у яе атрымалася зарабіць амаль 22 тысячы рублёў.

Блогерка Іра Місмо на мінулы Дзень усіх закаханых прадавала падпісчыкам свае фотаздымкі з новым хлопцам. Кошт быў невялікі — 15 рублёў. Але ў выніку за суткі здымкі купіў 421 чалавек. Блогерка пахвалілася, што зарабіла на гэтым 6315 рублёў.