Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  11. Умер папа Франциск
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


Фестываль беларускага тэатра ў Варшаве INEX ФЭСТ прадставіць 14 ліпеня на сцэне Teatr WAM найноўшую прэм’еру Купалаўцаў і neTTheatre — «Камедыя Юдзіфі» паводле п’есы Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў, злучаных ва ўнікальных прапорцыях.

Фото: "Купалаўцы"
Фото: «Купалаўцы»

Рэжысёр спектакля, аўтар сцэнарыя і кампазітар — Павел Пасіні, аўтарка сцэнаграфіі, касцюмаў і відэапраекцыі — Аляксандра Канарска, харэографка — Анна Пузё. Шматгалоссе тэкстаў пастаноўкі гучыць у перакладах Малгажаты Бухалік, Наталлі Русецкай, Васіля Сёмухі і нават Францішка Скарыны.

«Камедыя Юдзіфі» — гэта ўніверсальная прыпавесць пра сутыкненне чалавечага лёсу з бязлітаснай машынай гісторыі, пра канфлікт паміж асабістым шчасцем і грамадскім абавязкам.

Замкнёная ў лімбе Юдзіф чакае прысуду. Яе акружылі кнігі, карціны, пласцінкі і фільмы. Яны распавядаюць розныя версіі той самай, адабранай у яе аднойчы, гісторыі. Юдзіф тысячагоддзямі шукае выйсця. Бог маўчыць. Затое нястомна працуюць СМІ.

Штучны інтэлект безупынна стварае новыя карціны даўно памерлых майстроў. Самі яны ўжо нічога не створаць, магчыма, іх катуюць у суседніх камерах. Але гэта толькі здагадка, бо праз тоўстыя муры нічога не чуваць.

Званок абвяшчае пачатак чарговай серыі бясконцага ток-шоу. Адсечаная галава Алаферна мае сваю гісторыю, але гэтым разам словы маюць шанец прагучаць ад імені Юдзіфі — як частка ейнае herstory, ачышчаная ад чужых уяўленняў, меркаванняў, гукаў, гульняў і вобразаў.

Спектакль ставіць шмат нязручных пытанняў, закранае праблему патрыятызму, тэрарызму, прыроды тыраніі і спосабаў барацьбы з ёй. Ці можа адзін чалавек, адна жанчына выратаваць краіну ад тырана і агрэсара? У які момант супраціў гвалту ператвараецца ў гвалт, а фанатычная вера ў тэрарызм?

«Камедыя Юдзіфі» — гэта чарговае супрацоўніцтва польскай пастановачнай каманды neTTheatre («Teatr w Sieci Powiązań») і беларускіх акцёраў з незалежнай групы «Купалаўцы». У цяперашнім палітычным і культурным кантэксце спектакль гучыць як праграмны маніфест, мастацкі пратэст супраць гвалту, голас у імя абароны ўсіх прыгнечаных ідэнтычнасцей.

У спектаклі занятыя: Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў і Аляксандр Казела.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.