Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


/

Мінчук пасля званка ад «супрацоўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў» страціў усе свае зберажэнні, якія захоўваў дома. Пазней ашуканцы папрасілі ў яго прабачэння і прызналіся, што яго падманулі, і цяпер яму трэба ісці ў міліцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Фото: скриншот видео Telegram / Милиция Минска
Скрыншот відэа Telegram / Милиция Минска

Ахвярай аферыстаў стаў 37-гадовы жыхар сталіцы.

«Мужчыну ў мэсэнджары паступіў званок ад невядомага, які прадставіўся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў. У працэсе размовы ілжэправаахоўнік, выкарыстоўваючы падман і маніпуляцыі, пераканаў заяўніка прытрымлівацца яго інструкцый. Мужчына перавёў усе наяўныя, што меў дома, на свой разліковы рахунак, пасля чаго перадаў рэквізіты банкаўскай карткі і код з СМС таму, хто тэлефанаваў», — расказалі падрабязнасці ў міліцыі.

Калі ашуканцы атрымалі дадзеныя карткі і код, то спісалі з рахунку мінчука каля сямі тысяч рублёў.

Спачатку яны пераконвалі пацярпелага, што яго грошы цяпер на праверцы ў падатковай, але пасля папрасілі прабачэння, напісаўшы, што ён добры чалавек і яму трэба ісці ў міліцыю.

Распачатая крымінальная справа па факце махлярства.