Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  13. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


У нямецкім горадзе Дэтынген-на-Эрмсе, зямля Бадэн-Вюртэмберг, затрымалі 23-гадовага беларуса і 26-гадовага паляка, якія падазраюцца ў крадзяжах, учыненых у складзе групы, піша «Беларусь и мир» са спасылкай на паведамленне паліцыі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото Pixabay.com
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Пільны сведка заўважыў, што двое мужчын некалькі дзён з’язджалі на машыне, а вярнуўшыся ўвечары, падазрона заносілі і пакідалі торбы ў кватэры, якую, відаць, арандавалі зусім нядаўна. Калі ў суботу раніцай яны зноў загрузілі такія торбы ў аўтамабіль з польскімі нумарамі, сведка паведаміў пра тое, што адбываецца, праваахоўнікам.

Падчас праверкі вартавыя парадку знайшлі ў названай машыне разнастайныя першакласныя алкагольныя напоі, электратавары і будаўнічыя тавары ў арыгінальнай ўпакоўцы. Акрамя таго, былі гатовыя да пагрузкі два высакаякасныя электраровары са знятымі пярэднімі коламі. Агульны кошт канфіскаванага і, як мяркуецца, скрадзенага, тавару ацэнены не менш чым на 25 тысяч еўра.

Расследаванне што да паходжання канфіскаваных рэчаў працягваецца. Паводле папярэдняй версіі, затрыманыя могуць быць датычныя да некалькіх злачынстваў, звязаных з крадзяжамі ў розных рэгіёнах краіны. У некаторых выпадках іх падчас здзяйснення злачынства суправаджалі няпоўнагадовыя.

Падазраваныя змешчаныя пад варту. А 14-гадовага і дваіх 13-гадовых дзяцей, якіх затрымалі разам з імі, перадалі пад апеку цэнтра дапамогі няпоўнагадовым.