Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  5. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  6. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  9. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  10. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  13. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  14. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


27 траўня адбыўся сур’ёзны канфлікт у чарзе на мяжы Беларусі ля памежнага пераходу «Беняконі — Шальчынінкай «з літоўскага боку. Чытачы «АвтоГродно» дзеляцца відэа здарэння.

Відавочцы расказалі, што ў канцы чаргі, паблізу ўезду ў літоўскі пункт пропуску, на дарозе традыцыйна дзяжурылі мужчыны ў святлоадбівальных камізэльках, так званая народная дружына. Гэта людзі, якія таксама чакаюць у чарзе, але дадаткова спрабуюць рэгуляваць у ёй парадак, каб ніхто не аб’язджаў аўтамабілі.

Дарэчы, у чарзе на той момант трэба было прастаяць не менш за 43 гадзіны.

Двое сутак у чарзе да пунктаў пропуску не задаволілі кіроўцу на прэміяльным BMW XM з літоўскімі нумарнымі знакамі, і ён паехаў да шлагбаўмаў міма чаргі. Паблізу пункта пропуску яго сустрэлі мужчыны з «народнай дружыны».

Невядома, пра што яны размаўлялі, але кіроўца BMW не збіраўся затрымлівацца і пачаў рухацца праз людзей. Некалькі мужчын адышлі ў бок, але адзін з іх пачаў упірацца ў капот красовера, а другі спрабаваў не пусціць аўтамабіль, трымаючы яго за дзверы кіроўцы.

У выніку кіроўца BMW XM рэзка паскорыўся, мужчына спераду паспеў адскочыць, а другі пацягнуўся за аўтамабілем і зваліўся на асфальт.

Паводле відавочцаў, пасля гэтага кіроўца BMW XM кудысьці з’ехаў, вярнуўшыся ў чаргу праз некалькі гадзін, калі ўжо сцямнела, — каля 11 вечара. На гэты момант на месцы ўжо былі супрацоўнікі літоўскай паліцыі.