Опубликовано 27 студзеня 2024 у 09.36
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/world/59709.html    

У ЕС асцерагаліся, што палітык, які блакуе дапамогу Украіне і санкцыі супраць РФ, можа ўзначаліць Еўрасавет. У гісторыі нечаканая развязка

Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль зняў сваю кандыдатуру з выбараў у Еўрапейскі парламент, якія пройдуць у чэрвені 2024 года. Пра гэтае рашэнне палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook у пятніцу, 26 студзеня, піша Deutsche Welle.

Шарль Мишель. Фото: Reuters
Шарль Мішэль. Фота: Reuters

«Мой выбар выклікаў пільную ўвагу сродкаў масавай інфармацыі і спекуляцыі. Сёе-тое я прадбачыў, улічваючы беспрэцэдэнтны характар майго падыходу. Але гэта таксама прывяло да рэзкай рэакцыі — не ўнутры Еўрапейскага савета, а за яго межамі», — напісаў Мішэль, каментуючы сваё ранейшае рашэнне балатавацца ў Еўрапарламент ад Бельгіі.

Паводле яго словаў, рашэнне застацца на пасадзе старшыні Еўрапейскага савета было абумоўленае менавіта той рэзкай рэакцыяй, якую выклікала перспектыва яго датэрміновай адстаўкі, і ён не хоча дапусціць, каб яго сыход быў выкарыстаны для расколу Еўрасавета, удакладніў Мішэль ў апублікаваным тэксце.

Шарль Мішэль змяніў на пасадзе старшыні Еўрапейскага савета польскага палітыка Дональда Туска ў 2019 годзе. Сам пост старшыні Еўрапейскага савета быў створаны каля 15 гадоў таму ў адпаведнасці з Лісабонскай дамовай. Тэрмін паўнамоцтваў Мішэля як старшыні Еўрасавета заканчваецца ў лістападзе 2024 года.

Премьер-министр Венгрии Виктор Орбан, 3 апреля 2022 года, Будапешт, Венгрия. Фото: Reuters
Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, 3 красавіка 2022 г., Будапешт, Венгрыя. Фота: Reuters

У Еўрасаюза адпала неабходнасць шукаць тэрміновую замену Мішэлю

7 студзеня ў інтэрв'ю бельгійскім газетам Шарль Мішэль заявіў, што збіраецца ўзяць удзел у летніх еўрапейскіх выбарах, прадстаўляючы бельгійскіх лібералаў. У выпадку абрання ён не змог бы сумяшчаць пасаду кіраўніка Еўрасавета і месца еўрапарламентарыя. Каб пазбегнуць такой калізіі, лідарам краін — чальцоў Еўрасаюза давялося б загадзя ўзгадніць кандыдатуру пераемніка для замены Мішэля.

Гэта адкрыла б патэнцыйную магчымасць часова заняць пасаду кіраўніка Еўрасавета прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану, бо гэтая краіна павінная старшыняваць у Савеце ЕС з ліпеня да снежня 2024 года. Орбан часта выступае супраць агульнай палітыкі ЕС. Так, у снежні Венгрыі ўдалося заблакаваць вылучэнне макрафінансавай дапамогі Украіне на суму 50 млрд еўра да 2027 года, наклаўшы вета на гэтае рашэнне.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан вядомы тым, што крытычна выказваецца пра ваенную дапамогу Украіне. Раней ён, да прыкладу, блакаваў «мегапакет» бюджэтных выдаткаў ЕС для Украіны на 50 млрд еўра.

Deutsche Welle


Распечатано с портала ZERKALO.IO