1. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Узброеныя сілы Польшчы размесцяць на мяжы з Беларуссю 10 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта ў інтэрв'ю Польскаму радыё заявіў міністр абароны краіны Марыюш Блашчак.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Мы перамяшчаем войска бліжэй да мяжы з Беларуссю, каб напалохаць агрэсара, каб ён не насмеліўся напасці на нас. З 10 000 вайскоўцаў 4000 будуць наўпрост аказваць падтрымку памежнай службе, яшчэ 6000 будуць у рэзерве, — сказаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Таксама Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча разглядае пытанне пра закрыццё ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю. Паводле яго словаў, гэта адбудзецца «ў выпадку паўтарэння такіх правакацый, як парушэнне беларускімі верталётамі польскай паветранай прасторы».

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, у сваю чаргу, заявіў, што Польшча перакінула два ўзмоцненыя механізаваныя батальёны ў памежныя раёны, «беспадстаўна спекулюючы на прысутнасці ў Беларусі ПВК Вагнера».

«Літва таксама плануе павялічыць свой вайсковы кантынгент. Нядаўна Вільнюс заявіў пра падаўжэнне тэрміну прысутнасці амерыканскіх падраздзяленняў на сваёй тэрыторыі да 2025 года. Толькі за апошнія два месяцы на тэрыторыі Літвы і Латвіі праведзена больш за 10 вучэнняў з удзелам войскаў NATO. Безумоўна, усё гэта падагравае ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне», — лічыць Вальфовіч.

Нагадаем, 7 жніўня намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік паведаміў, што памежная служба краіны папрасіла 1000 салдат падмацавання да мяжы з Беларуссю. Ён таксама адзначыў, што на мяжы нарастае агрэсія супраць афіцэраў польскай памежнай службы з боку мігрантаў, якія спрабуюць незаконна прарвацца ў Еўрасаюз з боку Беларусі.