Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  4. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  5. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  8. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  9. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


/

Вайсковы парад, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі, пачнецца 9 траўня ў 20.30, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Фото: TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Архіўнае фота: TUT.BY

Дзяржаўныя СМІ раней называлі іншы час. Так, да прыкладу, дзяржтэлеканал «Першы інфармацыйны» 29 красавіка апублікаваў фрагмент інтэрв'ю з начальніцай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгай Чамаданавай. Яна расказала, што запланаваны час пачатку мерапрыемства — 18.00.

Чаму час параду быў перанесены, у Мінабароны не растлумачылі.

Нагадаем, вайсковы парад да Дня Перамогі пройдзе таксама ў Маскве. У расійскай сталіцы ён пачнецца ў 10.00 (паводле мінскага часу). На мерапрыемства быў запрошаны Аляксандр Лукашэнка. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным 29 красавіка беларускі палітык пацвердзіў сваю прысутнасць:

— Дзякую яшчэ раз за гэтыя светлыя дні, што вы запрасілі на парад. Мы не маглі не прыехаць. Вы ведаеце, што мы едзем спачатку на Чырвоную плошчу, потым праводзім парад у сябе ў Беларусі, — сказаў Пуціну Лукашэнка.

Удзел у расійскім парадзе беларускі палітык браў і 9 траўня 2023 года. Аднак тады Лукашэнка не змог прайсці ў Маскве і 300 метраў пешшу — яго давялося везці ахове Пуціна. З таго мерапрыемства пачаўся працяглы перыяд яго адсутнасці на публіцы.

Чытайце таксама