Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
Читать по-русски


/

Белтэлерадыёкампанія анансавала чарговы «фільм» пра жыццё за мяжой і вяртанне дадому. Раскажуць гісторыі беларусаў, якія з розных прычын апынуліся за мяжой пасля падзей 2020 года, паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1». Як заяўляецца, у росце эміграцыі з Беларусі вінаватае ў тым ліку «Радыё Свабода», якому нядаўна спынілі фінансаванне.

Анонс фильма про то, как «сформировался такой класс, как „беглые“» на телеканале «Беларусь 1». Скриншот: «Беларусь 1»
Анонс фільма пра тое, як «сфармаваўся такі клас, як „збеглыя“», на дзяржтэлеканале «Беларусь 1». Скрыншот: «Беларусь 1»

Прапагандысты парадаваліся спыненню фінансавання ЗША «Радыё Свабода», заявіўшы, што «гэты рэсурс вельмі актыўна працаваў у Беларусі ў 2020 годзе, прамываючы мазгі грамадству пад выглядам нібыта незалежнай журналістыкі».

«Шмат у чым „дзякуючы“ і яго дзейнасці сярод нашых суайчыннікаў сфармаваўся такі клас, як „збеглыя“», — адзначылі ў эфіры.

Там паабяцалі расказаць, як беларусам «насамрэч» жывецца за мяжой — то-бок кепска. Як сцвярджаюць, гэтага не ўбачыш у сацыяльных сетках тых, хто сёння жыве ў Літве і Польшчы. Жыццё за мяжой прапагандысты назвалі выжываннем, адзначыўшы, што будуць паказаныя «толькі выказванні саміх герояў».

Нагадаем, з 2020 года нямала беларусаў пакінула краіну. Пры гэтым дакладнай статыстыкі іх няма. Так, у Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС раней заяўлялі, што толькі ў 2021 і 2022 гадах з’ехала больш за 200 тысяч чалавек. У кастрычніку 2023 года намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў ацаніў колькасць тых, хто з’ехаў з Беларусі, у 350 тысяч. Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў называў лічбу прыкладна ў 500−600 тысяч (гэта на пачатак 2024-га). Таксама гучалі ацэнкі эміграцыі беларусаў з пачатку рэпрэсій у 2020 годзе — ад 100 тысяч да 500 тысяч чалавек.

Беларусаў, якія з’ехалі, прапаганда называе «збеглымі» з падачы Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым у краіне назіраецца недахоп работнікаў, а сам палітык прапаноўваў запрашаць на працу «любых людзей» — таджыкаў, узбекаў, казахаў, сірыйцаў, афганцаў, а таксама ўкраінцаў.

Пасля 2020 года беларуская прапаганда рэгулярна імкнецца пераконваць людзей у тым, што за мяжой горш, чым у нашай краіне, выкарыстоўваючы беларусаў, якія вярнуліся. Аднак з сотняў тысяч тых, хто вымушана выехаў, у дзяржаўную камісію па вяртаннізвярнулася каля 240 чалавек, з іх 20 вярнуліся ў Беларусь.

Чытайце таксама