Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «После заключения у меня еще год не было секса». Экс-политзаключенная — о том, как колония влияет на психику даже после освобождения
  2. Госсекретарь США назвал условие встречи Трампа с Путиным
  3. Этим летом введут еще одно пенсионное изменение. В Минтруда рассказали, для чего придумали новшество
  4. Кажется, США хотят бросить союзников по НАТО без защиты. Но у них перед Европой и юридический, и моральный долг — рассказываем
  5. «Где-то, наверное, нам на пользу, где-то вряд ли». Лукашенко опасается, что восстановление связей США и РФ может навредить Беларуси
  6. Лукашенко подписал указ, разрешающий чиновникам «активно вовлекать граждан и организации в наведение порядка в стране»
  7. Штурмовые группы северокорейских военных вернулись на поле боя в Курскую область. Теперь они применяют новую тактику — что известно
  8. Власти утвердили документ, который способен вызвать вопросы у населения из-за наличия в стране АЭС
  9. Банки вводят изменения по переводам
  10. Вы наверняка слышали о дефиците кадров в стране. Вот наглядный пример, как эта проблема уже негативно влияет на работу одной из отраслей
  11. По всей стране действует «секретная» сеть «банкоматов», о которых вы могли не знать. Рассказываем подробности
  12. «Мои родители беларусы. Да и я сам беларус». Поговорили с гражданином США, которого дипломаты вытаскивали из СИЗО
  13. Как связано то, что мы едим, и появление гастрита? Врачи объясняют, какие продукты наиболее опасны и как не довести все до осложнения


Усё больш беларусаў вымушаныя звяртацца па міжнародную абарону ў Польшчы. З забаронай выдаваць пашпарты за мяжой попыт на гэту працэдуру можа павялічыцца. Беларусы, якія ўжо прайшлі гэты шлях, падзяліліся з MOST сваім вопытам. Усе імёны ў тэксце змененыя.

Фото: «Зеркало»
Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: «Зеркало»

«Сабраў 50 розных доказаў, але важных з іх было максімум 15»

Юрый падаваўся на міжнародную абарону ў канцы сакавіка ў Варшаве. У Польшчы беларус знаходзіўся па студэнцкай візе.

— З дакументаў у мяне быў толькі пашпарт. Яго забралі і сказалі чакаць. Праз некаторы час да мяне падышоў перакладчык, і мы разам пачалі запаўняць базавыя дадзеныя (імя і прозвішча, дату і месца нараджэння, імёны і прозвішчы бацькоў і гэтак далей). Пасля запаўнення дакументаў мы з перакладчыкам пайшлі да стражы гранічнай (яны знаходзяцца ў гэтым жа будынку па вул. Табарова, 33, толькі ў іншым кабінеце). Страж гранічна ўнесла мае дадзеныя ў базу і паралельна задавала розныя пытанні: ці быў я затрыманы, ці знаходзіўся я ў нейкіх арганізацыях, ці магу я пераехаць у іншую частку краіны. Яны забралі мой пашпарт і далі часовае пасведчанне іншаземца.

Таксама трэба прынесці доказы таго, што табе ў Беларусі нешта пагражае. Калі ёсць — усё, што дапаможа інспектару зразумець сітуацыю: гэта могуць быць і здымкі, і пратаколы затрымання, і артыкулы. Асабіста я ніколі не быў затрыманы, але я быў валанцёрам, данаціў, пісаў у твітары. Усё, што ў мяне было, я раздрукаваў, падпісаў, што той ці іншы доказ азначае, і ўсё гэта аддаў.

Дэцызіі Юрый чакаў два месяцы і 20 дзён. Яму надалі статус дадатковай абароны.

— Падчас чакання дэцызіі і на працягу двух месяцаў пасля атрымання станоўчага рашэння штомесяц выплачваюць каля 800 злотых. Акрамя гэтага, на працягу 60 дзён можна падаць дакументы на індывідуальную праграму інтэграцыйную (indywidualny program integracji) і атрымліваць нейкія грошы. Я падаўся на гэтую праграму ў жніўні, і мне сказалі, што чакаць прыйдзецца недзе паўгода.

Юрый кажа, што міжнародная абарона дае шмат пераваг: не трэба думаць пра легалізацыю свайго знаходжання ў Польшчы, ёсць доступ да рынку працы, да навучання ў ВНУ, можна наведваць іншыя краіны (акрамя Беларусі) і адкрываць свой бізнес у Польшчы.

Усім, хто плануе падаваць дакументы на міжнародную абарону, Юрый раіць зрабіць гэта як мага хутчэй, бо ў хуткім часе адбудуцца парламенцкія выбары, і невядома, як працэдура атрымання будзе праходзіць пасля. Зараз, па яго словах, атрымаць дадатковую абарону не так складана. Таксама ён раіць збіраць усё, што толькі можна. У Юрыя было 50 розных доказаў, але важных з іх было максімум 15.

— Яшчэ хачу адзначыць, што калі вы жадаеце падавацца на міжнародную абарону менавіта ў Польшчы, то трэба згадаць, як вы заехалі ў краіну ў апошні раз. Гэта даволі важна. Калі вы, напрыклад, заехалі праз Літву, то вас могуць запрасіць афармляць міжнародную абарону там. У такім выпадку лепш выехаць у краіну, якая не ўваходзіць у зону ЕС, і з яе заехаць у Польшчу, — лічыць ён.

«Памежнікі не хацелі прымаць заяву»

Вольга падавалася на міжнародную абарону на мяжы Польшчы і Беларусі ў канцы лістапада 2020 года.

— На той момант працэдуру атрымання міжнароднай абароны праходзіла невялікая колькасць людзей, таму памежнікі адразу не хацелі прымаць маю заяву, маўляў, калі свеціць турма — значыць, ёсць за што. Да таго ж я не мела аніякай візы.

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com

Вольга распавядае, што на мяжы яна прабыла 10 гадзін. Адразу пасля прыняцця дакументаў беларуску адвялі ў залу чакання, дзе супрацоўніца памежнага камітэта Польшчы перыядычна падыходзіла да Вольгі, задавала пытанні і кожны раз прыносіла новую порцыю кавы.

— Праз некалькі гадзін у мяне пачаўся допыт. Распытвалі, дзе я была, куды я хадзіла, ці знаходзілася ў нейкіх палітычных партыях ці арганізацыях, колькі разоў перасякала мяжу за апошнія пяць гадоў і гэтак далей. На руках у мяне не было ніякіх доказаў, акрамя павесткі ў пракуратуру, з-за якой я тэрмінова выехала на мяжу. У выніку мяне адправілі на ізаляцыю ў гатэль. А потым — у лагер для ўцекачоў.

Праз месяц знаходжання ў лагеры Вользе даслалі анкету з 30 пытаннямі. Яе патрэбна было запоўніць за два тыдні і выслаць у цэнтр у Бяла-Падлясцы.

— За гэты перыяд я падрыхтавалася і пазбірала доказы рэпрэсій, фотаздымкі з пратэстаў, артыкулы. Раздрукавала іх і выслала разам з анкетай. Праз пяць месяцаў атрымала станоўчы адказ: мне надалі статус міжнароднай абароны.

Дзякуючы гэтаму статусу Вольга змагла атрымаць карту часовага побыту на два гады, дазвол на працу і магчымасць бясплатна вучыцца ў дзяржаўных універсітэтах. Адзіныя траты, якія дзяўчына мела падчас працэдуры, — 9,5 злотага — гэта аплата на пошце за ліст з дакументамі.

— Зараз працэдура атрымання міжнароднай абароны значна прасцейшая і хутчэйшая. Можна падацца як у сваім горадзе, так і ў Варшаве. Беларусам, якія збіраюцца падаваць дакументы на міжнародную абарону, я раю збіраць усе магчымыя доказы. Літаральна ўсе. Калі справа тычыцца вашых родных, сяброў, знаёмых, калі вы ведаеце альбо нават падазраяце, што па прыездзе ў Беларусь вам пагражае расправа — пераканайце ў гэтым польскую дзяржаву.

«Ідэальна мець дакумент, які дае дазвол на працу»

Міхаіл падаваў дакументы на атрыманне міжнароднай абароны ў верасні 2021 года на падставе таго, што быў падазраваным па «народным» артыкуле 342, частцы першай. У яго была гуманітарная віза.

— З дакументаў я падаваў свой пашпарт і ўсе доказы пераследу, якія меў: пастанову аб прызнанні мяне падазраваным, квіткі на аплату харчавання падчас адміністрацыйнага арышту. За падачу дакументаў я не плаціў ніякіх грошаў. Уся працэдура была вывераная: складанне дакументаў, апытанне, медагляд…

Дэцызіі Міхаіл чакаў шэсць месяцаў. Яму надалі статус дадатковай абароны.

— Перавагі атрымання такога статусу, канешне, ёсць: любыя пытанні, звязаныя з дакументамі, не патрабуюць вяртання ў Беларусь ці звароту ў амбасаду; від на жыхарства ніяк не залежыць ад працы, можна весці прадпрымальніцкую дзейнасць (JDG).

— Ідэальна, калі падчас разглядання справы у вас будзе які-небудзь дакумент, які дае права на доступ да рынку працы.