Опубликовано 24 лiпеня 2024 у 16.50
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/economics/74086.html    

Экс-камандзір палка Каліноўскага і яго намеснік заявілі пра стварэнне руху «Каліноўцы». Даведаліся, ці паўплываў на гэта канфлікт у палку

Экс-камандзір палка Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў, намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук і палітычны прадстаўнік палка Дзмітрый Шчыгельскі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве абвясцілі пра стварэнне на базе гэтага фарміравання грамадскага руху «Каліноўцы». «Люстэрка» даведалася, ці не звязаная гэтая ініцыятыва з канфліктам і зменай кіраўніцтва ў палку, а таксама пра тое, хто цяпер кіруе падраздзяленнем.

Пресс-конференция по поводу создания общественного движения "Калиновцы", Киев, Украина, 24 июля 2024 года. Скриншот видео
Прэс-канферэнцыя з нагоды стварэння грамадскага руху «Каліноўцы», Кіеў, Украіна, 24 ліпеня 2024 года. Скрыншот відэа

Ужо былога камандзіра палка Каліноўскага Дзяніса Прохарава вядоўца прэс-канферэнцыі, палітычны прадстаўнік ПКК Дзмітрый Шчыгельскі назваў сузаснавальнікам грамадскага руху «Каліноўцы».

Паводле самога Прохарава, стратэгічная мэта новай структуры — аб’яднанне магчымасцяў і рэсурсаў беларускіх ваенізаваных і грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў, а таксама прадстаўнікоў дэмакратычных сіл для аднаўлення дэмакратычнага і канстытуцыйнага ладу ў Беларусі пасля спынення ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

— Тактычная мэта — узмацненне тэхнічнага і мабілізацыйнага забяспечання палка Каліноўскага за кошт магчымасцяў беларусаў, што знаходзяцца як на тэрыторыі Беларусі, так і тых, хто быў вымушаны пакінуць радзіму, — дадаў Прохараў. — Рух «Каліноўцы» — гэта аб’яднанне простых беларусаў, баявое і грамадска-палітычнае крыло беларускіх дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў іншых народаў, якое грунтуецца на агульных для ўсіх удзельнікаў каштоўнасцях і мэтах: вызваленне Беларусі ад расійскай акупацыі і акупацыйна-калабарацыянісцкага рэжыму Лукашэнкі, вяртанне ўсіх беларускіх палітычных уцекачоў у Беларусь з мэтай аднаўлення канстытуцыйнага ладу і дэмакратычных прынцыпаў Беларусі.

Стваральнікі руху заявілі, што збіраюцца займацца праектамі тэхнічнага забяспечання палка Каліноўскага сучаснымі відамі ўзбраенняў і давайсковай падрыхтоўкай беларусаў — патэнцыйнага мабілізацыйнага рэсурсу для ПКК. А таксама праектамі рэабілітацыі і падтрымкі ветэранаў і байцоў палка Каліноўскага ў краінах Еўропы.

Паводле іх словаў, рух «Каліноўцы» будзе каардынаваць сваю працу з іншымі палітычнымі арганізацыямі беларускіх дэмакратычных сіл. Сярод патэнцыйных партнёраў Дзяніс Прохараў назваў Каардынацыйную раду, Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай.

«Люстэрка» спытала ва ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі, ці ствараўся рух «Каліноўцы» як рэакцыя на канфлікт у палку і змяненне кіраўніцтва падраздзялення.

— Стварэнне руху не мае ніякага дачынення да канфлікту, ды і ў прынцыпе як такога канфлікту ў нас няма, — адказаў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук. — Рух «Каліноўцы» — гэта праект, які быў запланаваны яшчэ пасля канферэнцыі палка Каліноўскага, што прайшла ў лістападзе 2023 года. Гэта паслядоўнае развіццё стратэгіі, прынятай на канферэнцыі, што скіраваная на кансалідацыю беларускіх дэмакратычных і нацыянальна-вызваленчых сіл для супрацьстаяння расійскай агрэсіі і далейшай дэакупацыі Беларусі.

Паводле Кабанчука, ён і цяпер ужо былы камандзір Дзяніс Прохараў застаюцца ў палку і лічаць сябе яго часткай.

Адказваючы на пытанне «Люстэрка», Вадзім Кабанчук таксама пацвердзіў, што цяпер палком Каліноўскага кіруе часовы выканаўца абавязкаў камандзіра Павел Шурмей.

Чытайце таксама

 

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO