Опубликовано 10 лiпеня 2023 у 13.26
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/economics/43410.html    

Кампанія А1 уводзіць чарговыя змены. Кліентам, хутчэй за ўсё, яны спадабаюцца

Мабільны аператар А1 уводзіць чарговыя змены для сваіх кліентаў. Адно з іх датычыць інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу. Новаўвядзенні запрацуюць з 11 ліпеня.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

А1 з 11 ліпеня ўводзіць змены па інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу. З гэтай даты роўмінг-пакеты на 1 ГБ і 5 ГБ будуць даступныя таксама ў Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Турцыі і Грузіі. Кошт — 12,5 і 32,5 рубля адпаведна.

З 11 ліпеня гэты мабільны аператар таксама пашырае магчымасці для самастойнага падключэння фізічных асобаў да сеткі. Так, з гэтай даты камплект SIM-to-go з тарыфным планам з перадаплатай («Без пераплат», «Драйв 5», «Драйв 20» і «Без ліміту 2.0») можна атрымаць у тым ліку ў крамах і ў інтэрнэт-краме кампаніі.

«Для атрымання SIM-to-go не патрабуецца ніякіх дакументаў. Актываваць камплект можна цягам года з моманту выдачы, — удакладняюць у кампаніі. — Больш падрабязна пра працэдуру падключэння і пераносу нумара праз праграму „Мой А1“ можна даведацца па спасылцы».

Нагадаем, кампанія А1 з 19 чэрвеня перастала абслугоўваць ІП і кампаніі па тарыфных планах IT medium, IT mini, IT Standart, «IT офіс 1», «IT офіс 5», «IT офіс 10», «IT офіс 20», «IT офіс 30», «IT офіс 50», IT-Basic, IT-Maxi. Мабільны аператар таксама перавёў з гэтай даты ў архіў тарыфныя планы «Сетка 10 IT» і «Сетка 100 IT».

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO