1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  6. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  12. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  13. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  14. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  15. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
Читать по-русски


У сілавікоў узніклі пытанні да ўладальніка кампаніі «МінералАграСаюз», якая пастаўляе ў тым ліку насенне, мінералы і ўгнаенні. Пра гэта прадстаўнік КДБ паведаміў тэлеканалу «Беларусь 1″. Уласніка і некаторых работнікаў прыватнай фірмы абвінавачваюць у даванні хабару падчас пастаўкі тавараў у агракамбінат „Ждановічы“. Такія „падарункі“ прывялі да таго, што ў краіне істотна падаражэлі таматы і агуркі, заяўляюць на дзяржТБ. Зрэшты, тэлеканал знайшоў яшчэ аднаго „вінаватага“ скачка цэн і назваў „збаўцу“, які стрымлівае інфляцыю.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што грамадзянін Расіі Андрэй Іскандэраў, які стварыў у Беларусі прыватную фірму „МінералАграСаюз“, „перадаў кіраўнікам беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі грашовыя сродкі ў якасці хабару на агульную суму, эквівалентную 450 тысячам беларускіх рублёў“.

У сюжэце дзяржТБ расказалі пра тое, што супрацоўнікі „МінералАграСаюза“ давалі хабар аднаму з работнікаў агракамбіната „Ждановічы“, які трапіў у аператыўную распрацоўку КДБ, за ім сачылі ў тым ліку з дапамогай дрона. Як сцвярджаецца, хабар уручалі за тое, каб тавары закуплялі менавіта ў „МінералАграСаюза“.

— Мужчына (Андрэй Іскандэраў. — Заўв. рэд.) стварыў у Беларусі буйную кампанію па пастаўках насення, угнаенняў і мінералаў на дзяржпрадпрыемствы. З часам кампанія вырасла і пачала дыктаваць рынку свае, не заўсёды справядлівыя ўмовы. Сёння „МінералАграСаюз“ — эксклюзіўны дыстрыб’ютар 12 кампаній, якія вырабляюць насенне агароднінных і плодаагароднінных культур адкрытага і закрытага грунту. А яшчэ гэта адна з найбуйнейшых кампаній па пастаўцы сродкаў па абароне раслін і мінеральнай ваты.

Як сцвярджаюць у КДБ, хабар супрацоўнікі „МінералАграСаюза“ таксама давалі работнікам „Ждановічаў“ за тое, каб тыя аператыўней разлічваліся за пастаўленыя тавары — насенне, мінералы і ўгнаенні. Хабар, як сцвярджаюць на дзяржТБ, закладваўся ў кошт таматаў і агуркоў.

Таксама „МінералАграСаюз“ абвінавачваюць у недаплаце падаткаў, у тым ліку праз перавод супрацоўнікаў кампаніі ў індывідуальныя прадпрымальнікі.

Дзяржтэлеканал паведаміў, што шкода пагашаная ў кратным памеры. У КДБ удакладнілі, што расследуюць крымінальную справу па даванні і атрыманні хабару, ухіленні ад падаткаў, па ёй праходзіць 15 чалавек.

Хто яшчэ „вінаваты“ ў росце цэн на гародніну і хто „ратуе“ беларусаў ад інфляцыі

У сюжэце на дзяржТБ звязалі гэтую крымінальную справу з тым, што ў Беларусі істотна падаражэла гародніна: маўляў, сюжэт пра тых, хто накручвае цэны на яе. Пры гэтым супрацоўнікі тэлеканала знайшлі яшчэ аднаго „вінаватага“ ў росце цэн у Беларусі і „збаўцу“, дзякуючы якому ўдаецца стрымаць інфляцыю.

Так, на дзяржтэлеканале спрабуюць правесці ўзаемасувязь паміж тым, што ў ЗША ўключаюць друкавальны даляравы станок, і цэнамі беларускіх таматаў і агуркоў.

— Як можна не здзівіцца таму, што беларускія памідоры каштуюць як азербайджанскія, а егіпецкая бульба нават таннейшая за нашую? — задаюцца пытаннем на дзяржТБ, дзе гэтаму знайшлі „лагічнае і не заўсёды справядлівае тлумачэнне“. Рост цэн на прадукты харчавання залежыць як ад знешніх, так і ад унутраных фактараў. Пакуль беларускія аграрыі клапатліва вырошчваюць садавіну і гародніну, а кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў спрабуюць трымаць баланс паміж цаной і якасцю, за акіянам робяць прасцей: як толькі ў ЗША з’яўляецца дэфіцыт абаротных сродкаў, яны чарговым разам запускаюць свой друкавальны станок і бескантрольна друкуюць даляры. А паколькі сусветная эканоміка цесна звязаная з амерыканскай валютай, гэта прыводзіць да абясцэньвання ўсіх грошай на зямлі і росту цэн. Здавалася б, пры чым тут цэны на памідоры і агуркі? Але Беларусь убудаваная ў сусветную эканоміку і ў міжнародную фінансавую сістэму, таму гэта таксама нас датычыць і закранае».

На дзяржТБ дадалі, што, аднак, дзякуючы палітыцы дзяржавы і асабіста Лукашэнкі рост цэн удаецца стрымліваць. Тут супрацоўнікі тэлеканала ўспомнілі пра дырэктыву № 10, якой Аляксандр Лукашэнка забараняў павышэнне цэн, а таксама пра нашумелую пастанову ўрада № 713 пра дзяржрэгуляванні цэн. Пра рызыкі, якімі пагражае гэтае дзяржрэгуляванне (у тым ліку адкладзеным скокам цэн), дзяржтэлеканал не расказвае.

— Але часам знаходзяцца і тыя, каму такая цэнавая палітыка дзяржавы можа быць нявыгадная. Ёсць камерсанты, якія вядуць бізнес паводле ўсталяваных дзяржавай правілаў, а ёсць і жулікі, якія хочуць толькі нажыцца, — адзначаюць на дзяржТБ. — Часам знаходзяцца тыя, хто хоча зарабіць на гэтым прыбытковым бізнэсе нелегальным чынам, і адсюль выцякаюць унутраныя фактары — рост цэн на гародніну, дэфіцыт абаротных сродкаў і карупцыя.

Чытайце таксама