Опубликовано 21 красавiка 2023 у 18.26
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/economics/37455.html    

Не зноў, а яшчэ раз. Аўтамабільнае паліва патаннее ў Беларусі

На беларускіх запраўках з 25 красавіка мяняюцца рознічныя цэны на паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белнафтахіма.

Фото: "Белнефтехим"
Фота: «Белнафтахім»

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2,28 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 2,38 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,60 рубля, дызельнага паліва — 2,38 рубля.

Гэта восьмае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана на паліва змянялася 18 красавіка.

Нагадаем, летась цана паліва змянялася 18 разоў, у 2021 годзе — 30 разоў, у 2020-м — 16, у 2019-м — 28, у 2018-м — 27.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO