Опубликовано 4 красавiка 2023 у 11.55
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/economics/36105.html    

Кіраўнік КДБ заявіў пра затрыманне ў Беларусі грамадзян Польшчы, краін Балтыі і «дзясяткаў грамадзян Украіны»

За ажыццяўленне агентурных аперацый у Беларусі затрыманыя грамадзяне Польшчы і краін Балтыі. За «спробы здзяйснення тэрактаў, разведвальна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць» — дзясяткі грамадзян Украіны. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Іван Церцель, перадае БЕЛТА.

Иван Тертель. Фото: TUT.BY
Іван Церцель. Фота: TUT.BY

Паводле старшыні КДБ, у дачыненні да Беларусі «была актывізаваная разведвальна-падрыўная дзейнасць».

«Прыадкрыю вам сакрэт: намі затрыманая пэўная колькасць грамадзян Польшчы падчас ажыццяўлення актыўных аперацый па агентурнай сувязі на нашай тэрыторыі. Затрыманыя здраднікі, з якімі яны працавалі на нашай тэрыторыі. Вядома, польскі бок любымі спосабамі хоча дамагчыся абмену на каго-небудзь з гэтых сваіх грамадзян. Аднак ніхто з затрыманых імі асобаў, якія працуюць нібыта ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь, задач спецслужбаў Рэспублікі Беларусь не выконвае (гаворка пра нібыта беларускіх шпіёнаў, затрыманых у Польшчы. — Заўв. рэд.)», — заявіў Іван Церцель.

Акрамя таго, расказаў кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі, у Беларусі затрыманыя «дзясяткі грамадзян Украіны» за «спробы здзяйснення тэрактаў, разведвальна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць».

«КДБ Рэспублікі Беларусь мае кантакты з усімі спецслужбамі свету. У рознай ступені яны выкарыстоўваюцца. Да нас звярнуўся ў тым ліку ўкраінскі бок з просьбай памяняць сваіх некаторых грамадзян на кагосьці. Мы паглядзелі на прапанаваны спіс — не патрэбныя нам наркаманы, гвалтаўнікі і іншыя, якія адбываюць у іх пакаранне», — падкрэсліў ён.

Сярод затрыманых за ажыццяўленне на тэрыторыі Беларусі агентурных аперацый ёсць і грамадзяне краін Балтыі, адзначыў Іван Церцель.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO