Опубликовано 24 сакавiка 2023 у 19.44
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/economics/35369.html    

Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў упраўленняў Следчага камітэта па Мінску і Магілёўскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў сістэме Следчага камітэта. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 24 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Яўген Архірэеў прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Пасаду начальніка ўпраўлення па Магілёўскай вобласці зойме Уладзімір Шышко.

Нагадаем, раней галоўным сталічным следчым быў Сяргей Паско. У лютым яго звольнілі са службы ў запас па хваробе з правам нашэння вызначанай формы адзення і знакаў адрознення.

Новы начальнік УСК па Мінску Яўген Архірэеў раней быў начальнікам галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта. Службу следчым ён пачынаў у 1998 годзе. За сваю кар’еру раскрыў больш за 1000 крымінальных справаў. У верасні 2022 года падчас брыфінгу ён дакладваў, што барацьба з «экстрэмізмам» у Беларусі займае асаблівае месца ў працы Следчага камітэта, каментаваў расследаванне яго супрацоўнікамі крымінальных справаў праваабарончага цэнтра «Вясна», тэлеграм-канала Nexta, Каардынацыйнай рады апазіцыі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO