• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

«Каляднае танга — вачэй тваіх тайна». Святочная прэм'ера ад Зміцера Вайцюшкевіча ў стылістыцы малюнкаў на шкле

31 декабря 2023 в 1704010500
«Зеркало»

Зміцер Вацюшкевіч прэзентаваў новую песню «Каляднае танга» на верш Уладзіміра Някляева. На кампазіцыю быў створаны атмасферны кліп у стылістыцы «відзікаў» - малюнкаў на шкле, феномена традыцыйнага народнага беларускага мастацтва канца XIX-га - пачатку і сярэдзіны XX-га стагоддзяў.

Loading video

Песня распавядае пра закаханых, якія танчаць сваё каляднае танга «з марозам пад скурай». Але абодвух сагравае «спёка жадання, жарсць і завея», і тое, што яны разам.

«Абразы на шкле з'явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку. Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр'ера, - распавядаецца пра праяву гэтага народнага мастацтва ў апісанні да відэа. - Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў. Рэгіянальная назва карцінак на шкле - "відзікі". На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва».

Беларуская мастачка Аляксандра Канафальская зрабіла сваю, аўтарскую інтэпрэтацыю «відзікаў», намаляваўшы - таксама на шкле - пэўныя элементы традыйных сюжэтаў. У кліпе можна ўбачыць ружы, галубоў, ды вобраз Панны.

«Шчаслівых святаў, шаноўныя!», - павіншаваў сваіх слухачоў Зміцер Вайцюшкевіч.

Новости по теме:

Финские музыканты потребовали исключить Израиль из конкурса «Евровидение»

Композитор Эдуард Ханок назвал себя состоятельным человеком и озвучил свой самый большой гонорар за песню (и вы все ее знаете)

Каким был 2023 год в музыке? Собрали топ-10 альбомов белорусских артистов

Полная версия