Опубликовано 23 студзеня 2024 у 15.37
Адрес в интернете: https://zerkal0-io-page.store/news/accidents/59388.html    

Дальнабойшчык з Беларусі памёр у Германіі

Беларускага дальнабойшчыка знайшлі мёртвым у яго фуры ў Зітэнзене (зямля Ніжняя Саксонія). Пра гэта паведамляе выданне Reform.by.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

Раніцай у панядзелак, 22 студзеня, у паліцыю паведамілі пра мужчыну, які спаў у кабіне грузавіка на прыватнай паркоўцы і не рэагаваў на крыкі і грукі. Паліцэйскія, якія прыбылі на месца, разбілі акно і адкрылі кабіну, каб дабрацца да кіроўцы. 46-гадовага мужчыну спрабавалі рэанімаваць, але беспаспяхова. Дактары хуткай дапамогі канстатавалі яго смерць.

Распачатае расследаванне. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO